Вы тут

Дэлегацыя Апарату Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі наведала Віцебскую вобласць


Дэлегацыя Апарату Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі ў рамках падрыхтоўкі да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі наведала Віцебскую вобласць. Пад кіраўніцтвам першага намесніка кіраўніка Апарату Віталя Сямікіна расіяне ацанілі стан аб’ектаў у Віцебску, Полацку і Наваполацку, якія выступяць пляцоўкамі для правядзення секцый і пленарных пасяджэнняў.


Фота БелТА

Знаёмства з паўночным рэгіёнам пачалося з аэрапорта «Віцебск», які будзе прымаць удзельнікаў Форуму з розных гарадоў Расіі. У ліку асноўных аб’ектаў у паўночнай сталіцы — Летні амфітэатр, канцэртная зала «Віцебск», Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, дзе будзе праходзіць секцыя па інавацыях у медыцыне і фармацыі Саюзнай дзяржавы. Як расказаў рэктар ВДМУ Аляксей Чуканаў, узаемадзеянне паміж дзвюма краінамі дазваляе хутчэй дасягаць мэт, да якіх імкнёмся. «Наша пляцоўка будзе выкарыстана для абмену вопытам. Нездарма гэтая пляцоўка ўніверсітэцкая. Тут прадстаўлены навуковая і вучэбная базы, і ўзаемадзеянне па гэтых кірунках дастаткова перспектыўнае для нашых краін», — дадаў ён.

У канцэртнай зале адбудзецца адна з цэнтральных падзей Форуму — пленарнае пасяджэнне. Зараз аб’ект знаходзіцца на фінальнай стадыі рамонту. Па словах генеральнага дырэктара ААТ «Будаўнічы трэст № 9» Андрэя Голубева, у пачатку красавіка плануюць завяршыць асфальтаванне знешняй тэрыторыі і накіраваць усе сілы на ўнутраныя работы. Будаўнікі нарошчваюць аб’ёмы і прыцягваюць дадатковых спецыялістаў. Расійская дэлегацыя таксама паглядзела падрыхтоўку аб’ектаў гасцінічнай гарадской інфраструктуры, у якіх плануецца размяшчэнне ўдзельнікаў мерапрыемства, у прыватнасці гасцініцу «Лучоса».

Фота БелТА

Яшчэ адным пунктам для наведвання стала прадпрыемства «Віцебскія дываны», на пляцоўцы якога разгарнецца восьмая секцыя «Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы лёгкай прамысловасці: ад ідэй — да інавацый».

Таксама расійская дэлегацыя наведала Полаччыну. У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай будзе працаваць першая секцыя «Эфектыўная рэалізацыя заканадаўства як важны фактар саюзнай інтэграцыі», на базе Белаграпрамбанка ў рамках секцыі № 2 будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва як важнейшага кірунку забеспячэння паступовага развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На базе Музея беларускага кнігадрукавання пройдзе секцыя № 9 «Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і развіццё турызму як фактар умацавання ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі». Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч расказаў, што ўсе аб’екты горада выходзяць на фінішную прамую ў падрыхтоўцы да мерапрыемства. Устанаўленне добрага надвор’я спрыяе актыўным тэмпам добраўпарадкавання гарадской інфраструктуры.

Яшчэ адзін корпус ПДУ ў самым маладым горадзе краіны — Наваполацку — прыме секцыю № 4, на якой будуць разгледжаны пытанні інавацый у сферы вышэйшай адукацыі і навукі. А завод «Палімір» адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» збярэ ўдзельнікаў шостай секцыі «Забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Беларусі і Расіі на аснове інавацый у прамысловым комплексе».

Па выніках трохдзённага візіту ў паўночны рэгіён першы намеснік кіраўніка Апарату Савета Федэрацыі Віталь Сямікін адзначыў, што беларускі бок грунтоўна рыхтуецца да значнага Форуму: «Работы праводзяцца маштабныя, гатоўнасць добрая. Я ўпэўнены, што ўсё будзе зроблена ў тэрмін, своечасова і на высокім узроўні. Калегі з беларускага боку запэўніваюць, і па тым, што мы бачылі, гэта на самай справе так і ёсць». Віталь Віктаравіч дадаў, што расіяне з вопыту правядзення такіх мерапрыемстваў расказваюць калегам з Віцебскай вобласці аб нюансах па размяшчэнні прэс-цэнтра, падрыхтоўцы розных памяшканняў — адным словам, абмяркоўваюць усе моманты для стварэння камфортнай рабочай атмасферы.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.