Вы тут

Іванец расказаў журналістам на што неабходна звярнуць увагу выпускнікам школ


У краіне ўжо другі год запар уступная кампанія пачынаецца з выпускной — вынікі цэнтралізаванага іспыту для выпускнікоў 11 класаў з’яўляюцца неабходнымі для іх паступлення ў ВНУ. Сёлета выпускнікамі школ стануць 55,4 тысячы чалавек. І гэта больш, чым у мінулым годзе.


Цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары пройдзе 27 мая. 30 мая адбудзецца экзамен па рускай або беларускай мове (на выбар абітурыента). Рэзервовыя дні для здачы — 21 і 23 чэрвеня. У гэтыя даты выпрабаванні змогуць прайсці тыя выпускнікі, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным іспыце ва ўстаноўленыя тэрміны, напрыклад, па хваробе і іншых прычынах, якія адлюстраваны ў інструкцыі. Таксама захоўваюцца іншыя тэрміны здачы цэнтралізаванага экзамену — 19 і 21 жніўня. Гэта для тых, хто другі раз па ўважлівых прычынах не зможа трапіць на на цэнтралізаваныя іспыты.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец звярнуў ўвагу, што сёлета парушальнікі інструкцыі, тыя, хто паспрабуе спісаць ці скарыстацца на экзамене мабільным тэлефонам, атрымаюць другі шанц — яны змогуць паўтарыць спробу 19 і 21 жніўня.

«У мінулым годзе яны мелі права здаць ЦЭ толькі праз год», — падгадаў Андрэй Іванец. І парэкамендаваў не рызыкаваць — уступная кампанія ў ВНУ да гэтага часу ўжо скончыцца. Так што шлях у парушальнікаў будзе ляжаць толькі ў каледжы. І гэта таксама добры варыянт: прынамсі, не будзе страчаны цэлы год. Выпускнік школы зможа прадоўжыць сваю адукацыю, атрымаць прафесію, а там, пры жаданні, працягваць вучыцца далей.

«Гэта і так дастаткова сур’ёзны крок насустрач. Нагадваю аб тым, што камісіі, якія будуць працаваць у кожнай аўдыторыі, будуць вельмі строга сачыць за тым, каб былі выкананы абсалютна справядлівыя і празрыстыя ўмовы для кожнага выпускніка, таму што на кон пастаўлены не толькі выпуск з агульнай сярэдняй школы, але і паступленне ва ўніверсітэт», — папярэдзіў выпускнікоў і іх бацькоў міністр.
Кіраўнік ведамства выказаў ў цэлым задавальненне вынікамі рэпетыцыйнага цэнтралізаванага іспыту — не было ніводнай няяўкі па няўважлівых прычынах. Толькі 15 % школьнікаў здалі экзамен на адзін бал ніжэй за адзнаку па прадмеце ў школе. Астатнія пацвердзілі, а некаторыя нават палепшылі школьны вынік.

Андрэй Іванец спыніўся і на арганізацыйных пытаннях уступнай кампаніі. У прыватнасці, ён сказаў, што ў гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен будуць праходзіць у адны і тыя ж тэрміны. Для ТЦ, як і ў мінулым годзе, падрыхтавана 40 пунктаў прыёму па тых жа адрасах. Для здачы цэнтралізаванага экзамену — 144 пункт.

Міністр таксама праінфармаваў аб асаблівых траекторыях паступлення ў ВНУ мэтавікоў, медалістаў, уладальнікаў чырвонага дыплома каледжа, выпускнікоў ліцэяў ВНУ, пераможцаў алімпіяд і іншых катэгорый ільготнікаў. Акрамя вышэйпералічаных, ільготы пры паступленні будуць мець абітурыенты, якія выбралі сабе спецыяльнасць са спіса найбольш запатрабаваных у краіне спецыяльнасцяў. Выпускнікі ўніверсітэцкіх ліцэяў, а такіх устаноў адукацыі ў Беларусі пяць, будуць паступаць у свае альма-матар таксама на льготных умовах. Але для іх ёсць адна абавязковая ўмова — ацэнка па ўсіх прадметах у атэстаце не павінна быць ніжэйшай за 8. Выхаванцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка атрымаюць прэферэнцыі пры паступленні ў ВНУ, калі адпаведную рэкамендацыю дасць Назіральны савет.
Адказваючы на пытанні журналістаў, Андрэй Іванец закрануў адну з тэм, якая апошнім часам часта ўзнімаецца — першае працоўнае месца для студэнтаў-платнікаў і статус маладога спецыяліста для іх.

Ён пацвердзіў, што ў 2024 годзе ў міністэрства паступала нямала зваротаў ад выпускнікоў ВНУ, якія навучаліся на платнай аснове, аб дапамозе ў пошуку першага працоўнага месца. І дадаў: «Усе папраўкі, якія датычацца ў цэлым сістэмы адукацыі, павінны прайсці шырокае абмеркаванне. Ніякіх змен без папярэдняга абмеркавання з педагагічнай грамадскасцю, законнымі прадстаўнікамі і навучэнцамі ўносіцца не будуць. Таму ўсе патрабаванні, якія прад’яўляліся да прадстаўлення першага працоўнага месца і статусу маладога спецыяліста, якія дзейнічалі ў мінулым годзе, захоўваюцца сёлета».

Міністр нагадаў, што такія выпускнікі сёння могуць, і маюць на гэта права, атрымаць і гарантаванае першае працоўнае месца і статус маладога спецыяліста, а з ім усе прадугледжаныя прэферэнцыі і льготы ў нашай краіне. Трэба проста не зацягваць час і літаральна сёння звярнуцца ў свой дэканат з просьбай уключыць іх у спіс тых, хто прэтэндуе на першае месца працы. На думку міністра, гэта абароніць выпускніка ВНУ ад цяжкасцяў з пошукам працы і працаўладкаваннем.

«Вядома, мы аказалі садзейнічанне ў працаўладкаванні кожнаму такому выпускніку, але статус маладога спецыяліста яны не атрымалі, што вельмі шкада, таму што гэта ўпушчаныя магчымасці», — падкрэсліў кіраўнік Мінадукацыі.

Алена ВІНАГРАДАВА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.