Вы тут

Гран-пры «М.@rt.Кантакта» атрымаў спектакль Магілёўскага драмтэатра


Лепшым спектаклем міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.Кантакт» стаў спектакль «Жаніцьба. Фантасмагорыя» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Гран-пры і «Залатая маска» фестывалю дасталіся пастаноўцы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра «Жаніцьба. Фантасмагорыя» паводле п’есы М. В. Гогаля. Яго рэжысёрам стаў заслужаны артыст Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі «Залатая маска» Сяргей Фядотаў. Падрыхтоўка спектакля заняла ў магілёўскай трупы каля двух месяцаў.

Прыз сімпатый гледачоў і «Залатая маска» дасталіся пастаноўцы «Мяцеліца» ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Рэспублікі Башкартастан.

На думку маладзёжнага журы фестывалю, найлепшым прызнаны спектакль «Тарас Бульба» «Каляда-тэатра» з Екацярынбурга. Ён узнагароджаны спецыяльным дыпломам за стварэнне ўнікальнай карціны свету.

Таксама ўдзельнікам фестывалю ўручылі спецыяльныя дыпломы. Сярод іх — акцёры Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. За ролю Качкарова ў пастаноўцы «Жаніцьба. Фантасмагорыя» дыплом атрымаў акцёр Магілёўскага драмтэатра Аляксандр Куляшоў. За ролю Агаф’і Ціханаўны ў гэтай жа пастаноўцы спецыяльны дыплом атрымала Марыя Рудакова. За рэжысёрскае майстэрства дыпломам адзначаны заслужаны артыст Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, заснавальнік, мастацкі кіраўнік і рэжысёр Пермскага тэатра «Каля Моста» Сяргей Фядотаў. Дыплом «За рыцарскае служэнне Тэатру» атрымаў спектакль «Тарас Бульба» «Каляда-тэатра» з Екацярынбурга.

Цёплыя словы віншаванняў, незмаўкальныя апладысменты залы — 17-ы раз фестываль «М.@rt.Кантакт» пакарыў сэрцы сваіх гледачоў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.