Вы тут

У Кітаі працягнулі дзеянне «сіняй» трывогі


Нацыянальны метэаралагічны цэнтр (НМЦ) КНР сёння падоўжыў дзеянне трывогі «сіняга» ўзроўню ў сувязі з залевамі ў некаторых рэгіёнах краіны, перадае «Сіньхуа».


Згодна з прагнозам НМЦ, моцныя праліўныя дажджы абрынуцца на некаторыя раёны правінцый Гуйчжоу, Хунань, Хубэй, Цзянсу, Аньхой, Чжэцзян і Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. Месцамі ў гэтых рэгіёнах чакаюцца моцныя ападкі, максімальная колькасць якіх можа дасягнуць 120 міліметраў.

Школам і дзіцячым садкам настойліва рэкамендавана гарантаваць бяспеку навучэнцаў і дзяцей, а вадзіцелям — праяўляць асцярожнасць з-за магчымага падтаплення і пробак на дарогах.

Як вядома, у Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма абвяшчэння аб неспрыяльных умовах надвор’я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі абазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.