Вы тут

Якія задачы паставіла Наталля Качанава падчас асабістага прыёму грамадзян


Традыцыйна жадаючых папрасіць дапамогі ў Старшыні Савета Рэспублікі было шмат. Адно з найбольш частых пытанняў, якія хвалююць грамядзян, — жыллёвае. Менавіта яно прывяло ў сталіцу і жыхароў самых аддаленых рэгіёнаў краіны. Нямала зваротаў паступіла і па лініі жыллёва-камунальнай гаспадаркі: людзі скардзяцца на няякасны капітальны рамонт, незадавальняючае абслугоўванне жылых дамоў, нежаданне кампетэнтных органаў ліквідаваць наступствы надзвычайных сітуацый. У топе праблем, з якімі грамадзяне прыехалі на асабісты прыём да спікера, — і зямельныя пытанні. 


У прыватнасці, жыхарка Гродна паведаміла, што ў 2000-х гадах бацькі яе мужа арэндавалі пад агародніцтва зямельны ўчастак у шэсць сотак, які знаходзіцца побач з жылым домам, дзе пражывае тры сям’і. Гэтак жа зрабілі і гаспадары іншых кватэр. Да нядаўняга часу ўсе былі задаволены і карысталіся гэтай зямлёй. У мінулым годзе, пасля аб’яўлення «зямельнай амністыі», сям’я Наталлі Юр’еўны вырашыла гэтыя шэсць сотак законна далучыць да ўчастка, які знаходзіцца ва ўласнасці, і выкупіць. Тым больш, што цяпер гэта прадугледжана заканадаўствам, згодна з якім грамадзяне маюць права аформіць раней самавольна занятыя ўчасткі. Аднак, нягледзячы на тое, што папраўкі ў адпаведны закон ужо ўступілі ў сілу, сям’і заяўніцы адмаўляюць у афармленні гэтага ўчастка.

— Гэтыя кватэры ў вас там прыватызаваны? — удакладніла Наталля Качанава.

— Так, усе ў прыватнай уласнасці, — заўважыла заяўніца.

Як расказаў намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Яўген Вінчо, жанчына неаднаразова звярталася ў райвыканкам с просьбай дадаць участак зямлі да яе ўласнасці. «Гэты ўчастак быў вызначаны агульным, для трох чалавек, без вызначэння межаў, — удакладніў ён. — Мы не адмаўляем заяўніцы ў далучэнні гэтага ўчастка. Але для таго, каб гэта зрабіць, яго ў трох сямей мы канфіскоўваем, вылучаем частку (гэтыя шэсць сотак) і аддаем заяўніку, мяняючы мэтавае прызначэнне ўчастка». 

Наталля Качанава запэўніла заяўніцу: пытанне, як паабяцалі мясцовыя органы ўлады, будзе вырашана. «Давайце разбірайцеся, — паставіла яна задачу мясцовай вертыкалі, падкрэсліўшы, што Савет Рэспублікі возьме сітуацыі на кантроль. — Думаю, не будзе ніякіх праблем. Мы ў Шчучыне будзем, паглядзім». 

Пра архіважных спецыялістаў і прададзеныя разам з людзьмі кватэры 

Жыхарка Мінскага раёна агучыла падчас прыёму пытанне будаўніцтва жылля для медыцынскіх супрацоўнікаў. Алена Іванаўна, якая жыве і працуе ў Бараўлянах, расказала, што там функцыянуе больш дзесяці медыцынскіх устаноў, а будуюцца супрацоўнікі толькі трох з іх.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што заяўніца ўзняла вельмі важнае пытанне. «Сёння ўстановам аховы здароўя патрэбны не толькі ўрачы, але і фізікі, і хімікі — тыя спецыялісты, якія абслугоўваюць высокатэхналагічнае абсталяванне, — абазначыла яна праблему больш глабальна і заўважыла, што па гэтым пытанні будзе весціся работа з міністэрствам аховы здароўя. — Нам трэба ўвогуле паглядзець на Бараўляны: хто стаіць на чарзе, і будаваць для іх жыллё. Нам гэтыя спецыялісты архіважныя. Прэзідэнт быў у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі, імуналогіі, мы гаварылі пра гэта. Сёння гэта вельмі важны цэнтр».

З жыллёвым пытаннем у Савет Рэспублікі прыехала і брастаўчанка Ганна Канстанцінаўна, якая агучыла праблему не толькі ад сябе асабіста, а і ад жыхароў некалькі дамоў па вуліцы Цаглянай. Жанчына расказала, што дамы былі пабудаваны ў 1946 годзе ад камбіната будаўнічых матэрыялаў. Супрацоўнікам гэтага прадпрыемства кватэры выдаваліся бясплатна. Уласныя квадратныя метры ў свой час там атрымалі і бацькі Ганны Канстанцінаўны. 

«Мая сям’я жыла там даволі доўга — гадоў 35, — канкрэтызавала жанчына. — Мы прасілі прадпрыемства выкупіць сваю кватэру, але нам было адмоўлена. У 2016 годзе камбінат будаўнічых матэрыялаў стаў банкрутам і пачаў весці аўкцыён па продажы гэтага жылля. Нам жа аб гэтым ніхто нічога не казаў. У 2023 годзе мы даведаліся, што праводзяцца аўкцыёны. У гэтым месяцы адбыўся апошні, і нас „прадалі“ разам з дамамі».

— Колькі кватэр у доме? — пацікавілася спікер.

— Чатыры, — сказала Ганна Канстанцінаўна.

Як расказаў першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Юрый Клімаховіч, усяго на балансе прадпрыемства — 22 такія дамы, да 2018 года 17 дамоў прададзены.

— Куды вы дзявалі жыхароў? — спытала Наталля Качанава. 

— Ім прапаноўвалася выкупіць гэтыя кватэры з аўкцыёна або пераехаць у інтэрнат. У інтэрнат ніхто не захацеў пераязджаць, — заўважыў першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама. 

Ён паведаміў, што дамы не добраўпарадкаваны (у прыватнасці, адсутнічае цэнтральнае водазабеспячэнне), жыхары самі падводзілі сабе ваду, клапаціліся аб іншых выгодах. Сітуацыя ўскладняецца тым, што, згодна з планам, усе гэтыя дамы ідуць пад знос. «Іншыя варыянтаў, акрамя як прадаць іх, у кіраўніцтва прадпрыемства не было, — дадаў Юрый Клімаховіч. — Яны павінны кампенсаваць даўгі крэдыторам. Іншых варыянтаў тут не можа быць». 

«Я разумею, што іншых варыянтаў няма, КСМ — банкрут, гэта іх уласнасць, яны павінны яе прадаваць, але там людзі жывуць», — звярнула ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі. 

Мясцовыя ўлады агучылі найбольш аптымальны варыянт вырашэння сітуацыі — прадастаўляць жыхарам (а гэта 109 чалавек) гэтых дамоў, якія, дарэчы, ідуць пад знос, арэнднае жыллё. Наталля Качанава пагадзілася, што гэта найбольш прымальны варыянт для людзей. 

Юрый Клімаховіч дадаў, што, каб атрымаць арэнднае жыллё, брастаўчане на чарзе стаяць па два-тры гады. «Гэта тое, аб чым мы казалі, калі абмяркоўвалі гэтае пытанне на нарадзе па будаўніцтве, — канкрэтызавала спікер. — Арэнднае жыллё запатрабавана. Значыць трэба яго будаваць у Брэсце». 

«Трэба гэтым людзям дапамагчы, — рэзюмавала спікер. — Разбярыцеся самым сур’ёзным чынам! Ва ўсёй гэтай гісторыі людзі не павінны пацярпець». 

У размове з журналістамі Ганна Канстанцінаўна адзначыла, што вельмі ўдзячная Наталлі Іванаўне за магчымасць расказаць пра сваю праблему і дапамогу. 

Працаваць або служыць? 

Каб расказаць аб сваёй праблеме, Ніна Дзмітрыеўна прыехала ў сталіцу з Калінкавічаў. Як высветлілася, яе сын атрымаў адукацыю ў Мазырскім каледжы будаўнікоў. Пасля заканчэння ўстановы адукацыі маладому чалавеку прыйшла павестка ў армію. У армію ён пайшоў 1 лістапада, а да выканання прафейсійных абавязкаў малады чалавек павінен быў прыступіць 1 жніўня. Аднак на работу, куды яго накіравалі па размеркаванні, сын Ніны Дзмітрыеўны не з’явіўся. У сувязі з гэтым стаіць пытанне аб кампенсацыі грашовых сродкаў за навучанне ў каледжы. Жанчына пацікавілася, ці можна, каб служба ў арміі была залічана ў адпрацоўку па размеркаванні. 

Як патлумачыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, малады чалавек павінен быў выйсці на работу, атрымаць статус маладога спецыяліста. «І калі б пасля гэтага яго прызвалі б у армію, тады ён атрымліваў бы ўсе сацыяльныя гарантыі, а тэрмін службы ў арміі быў бы залічаны ў адпрацоўку па размеркаванні, аднак малады чалавек не прыступіў да працы», — удакладніў ён. 

Наталля Качанава не апраўдвае ўчынак маладога чалавека, але нагадвае, што нярэдка разглядаюцца пытанні, калі хлопцы ўхіляюцца ад службы ў арміі, тут жа іншы выпадак — малады чалавек з вялікім задавальненнем пайшоў служыць ва ўнутраныя войскі МУС. Больш таго, плануе заключыць з воінскай часцю кантракт. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, Старшыня Савета Рэспублікі парэкамендавала Міністэрству адукацыі ўнесці прапановы, як можна дапамагчы гэтай сям’і, для якой кампенсацыя за навучанне — непад’ёмная сума.

«Прывітанне вашаму хлопчыку перадавайце, няхай служыць годна», — рэзюмавала Наталля Качанава, звяртаючыся да заяўніцы.

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

З якімі яшчэ пытаннямі грамадзяне звярталіся да Наталлі Качанавай, чытайце падрабязна ў бліжэйшым нумары «МС»


У тэму

Членамі Савета Рэспублікі сёмага склікання разгледжана звыш 30 тысяч зваротаў, што на 60% больш у параўнанні з шостым скліканнем. У 2020 годзе ў поле зроку сенатараў знаходзілася 3,9 тыс. зваротаў грамадзян, з 2021-га па 2023 год штогод прапрацоўвалася каля 7,5 тыс. зваротаў. У агульнай структуры зваротаў пераважалі пытанні ЖКГ, будаўніцтва, жыллёвай палітыкі, землеўпарадкавання і землекарыстання, сацыяльнага і пенсіённага забеспячэння, аховы здароўя. Пры гэтым арыенцірам у працы з насельніцтвам верхняй палаты парламента вызначаны паступовы пераход ад патэрналісцкай мадэлі да падтрымліваючай, калі дзяржава не проста бярэ на сябе вырашэнне ўсіх праблем чалавека, а працуе на іх апярэджанне.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».