Вы тут

Дэлегацыя Савета Федэрацыі наведвае Віцебскую вобласць


Дэлегацыя Апарата Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі на чале з першым намеснікам Апарата Віталём Сёмікіным наведвае Віцебск, Полацк і Наваполацк, якія сёлета прымуць XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У час рабочага візіту расійская дэлегацыя наведвае гарады, дзе будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы, дзелавыя перагаворы, а таксама прэзентацыі рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Госці цікавяцца, дзе будуць размяшчацца ўдзельнікі форуму, як будзе арганізаваны трансфер, абмяркоўваюць з прадстаўнікамі мясцовай улады, як ідзе падрыхтоўка галоўных пляцовак — недзе яшчэ працягваецца рамонт, а нейкія з іх ужо гатовы.

Прадстаўнікі Апарату Савета Федэрацыі наведалі аб’екты культуры — Летні амфітэатр, Канцэртную залу «Віцебск», а таксама Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, дзе будзе праходзіць секцыя па інавацыях у медыцыне і фармацыі Саюзнай дзяржавы. «Узаемадзеянне паміж дзвюма краінамі прыводзіць да таго, што, канцэнтруючы намаганні, мы хутчэй дасягаем тых мэт, да якіх імкнемся. Наша пляцоўка будзе выкарыстаная для абмену досведам. Нездарма гэтая пляцоўка ўніверсітэцкая. Тут прадстаўлены навуковая і навучальная база, і ўзаемадзеянне па дадзеных кірунках досыць перспектыўнае для нашых краін», — распавёў журналістам рэктар ВДМУ Аляксей Чуканаў.

Таксама дэлегацыя наведвае Полацак і Наваполацк. Расійскія госці азнаёмяцца не толькі з пляцоўкамі, дзе будуць праходзіць пасяджэнні секцый, прысвечаных міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў сферы культуры, турызму, інавацый у галіне адукацыі і прамысловасці, але і выдатнымі мясцінамі самага старажытнага горада Беларусі.

Віталь Сёмікін адзначыў, што беларускі бок грунтоўна рыхтуецца да маючага адбыцца значнага форуму.

«Работы праводзяцца маштабныя, гатоўнасць добрая. Я ўпэўнены, што ўсё будзе зроблена ў тэрмін, своечасова і на высокім узроўні. Калегі з беларускага боку запэўніваюць, і па тым, што мы бачылі, гэта насамрэч так і ёсць», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што расіяне з вопыту правядзення такіх мерапрыемстваў расказваюць калегам з Віцебскай вобласці аб нюансах па размяшчэнні прэс-цэнтра, падрыхтоўцы розных памяшканняў: абгаворваюць усе моманты для стварэння камфортнай працоўнай атмасферы.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.