Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны з прафесійным святам. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

«У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей розных прафесій, якія штодзённай напружанай працай робяць наша жыццё больш камфортным, зручным і ўтульным, ствараючы настрой мільёнам беларусаў. Упэўнены, эфектыўна вырашаючы найважнейшыя задачы, якія стаяць перад галіной, работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў далейшым будуць уносіць важкі ўклад у развіццё Беларусі і дабрабыт нашага народа», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць супрацоўнікам і ветэранам сферы паслуг за высокі прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.