Вы тут

На кітайскім маркетплэйсе прадаюць першае ў свеце беспілотнае «паветранае таксі»


Сёння сцэны з навукова-фантастычных фільмаў становяцца рэальнасцю. Днямі на адным з кітайскіх маркетплэйсаў былі запушчаны продажы першага ў свеце беспілотнага «паветранага таксі» EHang EH216-S, якое самастойна распрацавана і зроблена ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У мінулым годзе аэратаксі атрымала сертыфікат лётнай прыдатнасці, які распаўсюджваецца толькі на камерцыйныя палёты. Кошт лятальнага апарата складае 2,39 мільёна юаняў. Даўжыня двухмеснага аэратаксі EH216-S складае 6,05 метра, шырыня — 5,73 метра, вышыня — 1,93 метра. 

Знешне інтэлектуальны беспілотны лятальны апарат з вертыкальнымі ўзлётам і пасадкай EHang EH216-S падобны на верталёт, але абсталяваны 8 парамі вінтоў. Максімальная хуткасць руху дасягае 130 кіламетраў у гадзіну, далёкасць палёту — 30 кіламетраў. Апарат падтрымліваецца з зямлі сістэмай камандавання і кіравання.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.