Вы тут

Улюбёнец селекцыянераў і кветкаводаў


Фікус лірападобны падабаецца шмат каму, ён часта ўпрыгожвае нават дарагія офісныя памяшканні. Гэты фікус лёгка адрозніць ад іншых: ён мае форму лістоў у выглядзе ліры, а даўжыня іх дасягае 2040 см. Падобныя фікусы ахвотна вырошчваюць многія кветкаводы ў кватэрах.


У пакаёвых умовах фікус лірападобны ўяўляе з сябе дрэўцы да двух метраў вышынёй. Ствол у яго прамы, шурпаты, кара шэра-карычневага колеру. Прыгожы, эфектны выгляд расліне надае лісце, якое нельга абразаць! Лісце буйное, цвёрдае, крыху маршчыністае, са злёгку хвалістым краем. Каля чаранка ліст вузейшы, а каля верхавіны  «адсечаны» або круглы. Афарбоўка лісця цёмна-зялёная, з адваротнага боку  светла-зялёная. У адрозненне ад іншых фікусаў, дадзеная расліна больш патрабавальная да ўмоў утрымання. Фікус лірападобны аддае перавагу светламу месцу з аховай ад прамых сонечных прамянёў. Як і ўсе фікусы, ён можа знаходзіцца не только на акне, але і на некаторай адлегласці ад яго. Спрыяльнае месцазнаходжанне  вокны, якія выходзяць на ўсходні і заходні бакі. У вокнаў з паўднёвага боку вазон з кветкай рэкамендуецца размяшчаць на некаторай адлегласці ад акна. Спрыяльная тэмпература яго ўтрымання летам  ад 20 да 25 градусаў. Вазон з кветкай нельга размяшчаць на халодным падаконніку  расліна дрэнна пераносіць пераахаладжэнне глебы. Дадзены від фікусаў патрабуе павышанай вільготнасці ў памяшканні. Паліў улетку павінен быць багаты, а вось узімку паліваць трэба асцярожна. Пачынаючы з вясны і да восені расліну можна ўгнойваць кожныя два тыдні вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі для пакаёвых раслін. Размнажэнне фікуса лірападобнага ажыццяўляецца паветранымі і верхавінкавымі чаранкамі. Мы, напрыклад, зразаем пад вуглом чаранок даўжынёй 1015 см, прамываем яго праточнай вадой. Затым чаранок прасушваем гадзіну-дзве і змяшчаем у ёмістасць з вадой, куды дадаём кавалачак драўнянага вугалю або таблетку актываванага вугалю. Каб пазбегнуць загнівання, ніжняе лісце не павінна дакранацца да вады. Чаранок пускае карані прыкладна праз месяц. Для найлепшага ўкаранення зверху затуляем ёмістасць поліэтыленавым пакетам. І тады чаранок пусціць карані недзе праз 2-3 тыдні.

Ніхто не будзе спрачацца з тым, што кветкі ў доме  гэта вельмі прыгожа. Акрамя таго, яшчэ і карысна для мікраклімату ў памяшканнях, дзе яны растуць. Сярод багацця пакаёвых раслін я вылучаю хатнія фікусы, якія адрозніваюцца прастатой ва ўтрыманні. Яны вельмі прыгожыя, а разнастайнасць відаў фікусаў дазваляе стварыць маляўнічыя зялёныя куткі ў кватэры ці службовым памяшканні.

Першым фікусам, пра які даведаліся народы Еўропы, стаў інжыр (смакоўніца), які па-навуковаму называецца Fіkus carіna. Культывуюць інжыр і ў хатніх умовах, выбіраючы формы, здольныя завязваць плады. Усяго ў прыродзе набярэцца каля 800 відаў фікусаў, якія могуць быць і дрэвамі, і кустамі, і нават ліянамі. Вельмі прыгожыя фікусы «Чорны прынц» і «Фікус Бенджаміна», яны маюць дробнае лісце, а кончыкі іх завостраныя і падоўжаныя. Фікус  улюбёнец селекцыянераў, якія вырошчваюць самыя разанастайныя віды гэтай расліны. А вось ампельным фікусам патрэбныя асаблівая ўвага і догляд. Яны патрабуюць захавання глебы вільготнай, дзеля чаго выкарыстоўваецца ўвільгатняльнік паветра вільготнай, дзеля чаго выкарыстоўваецца ўвільгатняльнік паветра і пастаянны паліў. Ёсць яшчэ і бутэлечныя фікусы. Наогул многія фікусы расліны непатрабавальныя, могуць мірыцца з паўценем. У перыяд росту ўсе фікусы патрабуюць шмат вады, таму з сярэдзіны вясны і да восені глебу ў вазонах трэба добра ўвільгатняць.

Яўген САЛАНОВІЧ,

дачнік са шматгадовым вопытам.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.