Вы тут

Актуальныя падрабязнасці пра ЦЭ і ЦТ


Запісацца на яго вучням 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі можна будзе з 20 сакавіка да 5 красавіка. На цэнтралізаванае тэсціраванне рэгістрацыя будзе праходзіць у перыяд з 9 да 22 красавіка.


Фота БелТА

Таксама ў Мінадукацыі паведамілі, што сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен пройдуць у адзіныя тэрміны як для выпускнікоў 2024 года, так і для тых, хто скончыў школу ў папярэднія гады.

Калі пройдуць?

27 мая — ЦЭ для 11-класнікаў па прадмеце па выбары і ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па адным з двух профільных прадметаў — уступных экзаменаў у ВНУ на выбар саміх абітурыентаў.

30 мая — ЦЭ для 11-класнікаў і адначасова — ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па беларускай або рускай мове. Удзельнік тэсціравання сам выбірае адну з дзвюх дзяржаўных моў для выканання тэста.

3 і 6 чэрвеня — ЦТ па другім з двух профільных прадметаў — уступных экзаменаў у ВНУ. Яго таксама выбіраюць самі абітурыенты.

Важныя падрабязнасці

Рэгістрацыю навучэнцаў 11-х класаў для ўдзелу ў ЦЭ ажыццяўляюць установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Рэгістрацыю на ЦТ можна прайсці ў 40 пунктах анлайн праз асабісты кабінет удзельніка. Адрасы, тэлефоны, графік работы пунктаў рэгістрацыі размешчаны на сайце РІКВ у раздзеле «Пункты рэгістрацыі і правядзення ЦТ».

• Сёлета вучні 11-х класаў павінны прыбыць у пункты правядзення ЦЭ не пазней за 30 хвілін да пачатку іспыту. Раней было — за гадзіну.

• У гэтым годзе цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў будні, а не ў нядзелю, як у мінулым годзе.

• Рэзервовыя дні для ЦЭ па вучэбных прадметах па выбары арганізаваны ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, а таксама 19 жніўня.

• Рэзервовыя дні для ЦЭ па прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» — у даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні і 21 жніўня 2024 года.

• Для ЦТ рэзервовыя дні ў гэтым годзе засталіся нязменнымі — 19, 21 і 23 чэрвеня.

Алена ВІНАГРАДАВА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.