Вы тут

На якія прэпараты ўплывае прыём ежы?


Апроч таго, што мы прымаем лекі па прызначэнні ўрача, мы жывём звычайным жыццём. Таму некаторыя прымаюць прэпарат не тады, калі трэба, а тады, калі ўспомняць. Тым больш мала хто ўлічвае, якія лекі трэба прымаць да прыёму ежы, якія — падчас ежы, а якія — толькі пасля яе. Наколькі строгія «харчовыя абмежаванні» і як яны ўплываюць на дзеянне лекаў?


Да, падчас ці пасля?

Час прыёму лекавага прэпарата залежыць ад яго прызначэння і лекавай формы (адны рассмоктваюцца ў страўніку, другія — у тонкім кішэчніку, трэція — у тоўстай кішцы). Да яды звычайна прымаюцца тыя прэпараты, дзеянне якіх можа прыгнятацца ежай, або тыя, якія прызначаны для найлепшага засваення прадуктаў харчавання. Пры гэтым варта ўстрымлівацца ад прыёму на галодны страўнік нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў, якія раздражняюць слізістую страўніка і могуць стаць прычынай язвы. Разам з ежай прымаюцца вітаміны і харчовыя дабаўкі, якія аказваюць дзеянне толькі ў спалучэнні з ежай. Пасля яды — прэпараты ад пякоткі і тыя, што палягчаюць ператраўліванне ежы.

Аднак строгія часовыя абмежаванні ў асноўным датычацца «старых» прэпаратаў. Большасць сучасных лекаў прымаецца незалежна ад ежы, паколькі іх лекавыя формы прызначаны для рассмоктвання ў патрэбнай частцы страўнікава-кішачнага тракту.

Лепш днём

Лекавыя прэпараты могуць адрознівацца па сваім уздзеянні на арганізм: напрыклад, некаторыя выклікаюць бяссонніцу ці іншыя пабочныя эфекты. Таму перад сном не варта прымаць:

Стымулятары ЦНС. Прэпараты, такія як кафеін ці некаторыя лекі ад прастуды і алергіі, яны могуць стымуляваць цэнтральную нервовую сістэму, што прыводзіць да бяссонніцы. А тая цягне за сабой шмат розных цяжкіх праблем са здароўем.

Дыўрэтыкі. Гэтыя прэпараты стымулююць мочаспусканне, таму іх прыём перад сном можа выклікаць частыя начныя пад’ёмы. Ізноў жа будуць праблемы са сном з усімі вынікальнымі негатыўнымі нюансамі.

Прэпараты з алкаголем. Некаторыя лекі змяшчаюць алкаголь, які можа парушаць фазы сну. Прэпараты для пахудзення.

Ці ўсё ж такі на ноч?

У той жа час ёсць прэпараты, якія рэкамендуецца прымаць менавіта перад сном. Да гэтай групы лекаў адносяць:

Сродкі ад бяссонніцы, абавязкова ўлічваючы дазіроўку і не перавышаючы рэкамендаваную ўрачом.

Прэпараты, якія павольна дзейнічаюць. Некаторыя лекі, такія як статыны (прэпараты для зніжэння ўзроўню халестэрыну), часта рэкамендуецца прымаць на ноч, бо яны могуць больш эфектыўна працаваць у начны час.

Лекі для расслаблення мышцаў. Калі вам рэкамендавалі прэпараты для расслаблення мышцаў, іх лепш прымаць менавіта ў вячэрні час сутак, бо яны могуць выклікаць дрымотнасць.

Перад ужываннем любога лекавага сродку важна кансультавацца з урачом. Ён сарыентуе і па дазіроўцы, і па працягласці прыёму, а таксама ў які час дня лепш за ўсё прымаць прэпарат. Не варта самастойна мяняць рэкамендаваны рэжым без кансультацыі са спецыялістам. Пабочныя эфекты могуць быць вельмі небяспечнымі і сур`ёзнымі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.