Вы тут

Завяршылася XXXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш


У гэту нядзелю, 17 сакавіка, скончыла сваю работу штогадовая Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, аўтарытэтны форум, які штогод збірае выдаўцоў, пісьменнікаў, навукоўцаў, распаўсюджвальнікаў кніжнай прадукцыі і проста аматараў кнігі з розных краін. Сёлета галоўнымі тэмамі выставы сталі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з дня першых выбараў Прэзідэнта ў суверэннай Беларусі, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі, Год якасці, аб’яўлены ў краіне ў 2024-м, юбілеі класікаў беларускай літаратуры. Нацыянальны стэнд у гэтым годзе сімвалізаваў Плошчу Перамогі беларускай сталіцы, і быў упрыгожаны жывымі кветкамі — чырвонымі цюльпанамі, сімваламі вясны і свята Перамогі. Цэнтральным экспанентам на гэты раз выступіла Ісламская Рэспубліка Іран, на стэндах якой было прадстаўлена больш за 500 выданняў. А ўсяго на выставу-кірмаш прывезла свае выданні 21 краіна блізкага і далёкага замежжа — Расія, Кітай, Германія, Бразілія, Пакістан, Егіпет ды іншыя.


— Нашы спецыялісты вялі дыялог у розных краінах, вынікам чаго стала прысутнасць на выставе прадстаўнікоў многіх краін, дыпламатычнага корпуса. Дзякую за гэты вынік, які мы сёння з вамі адзначаем. І за тое, што на працягу года ініцыіруеце ідэі, кніжныя праекты, — звярнуўся падчас цырымоніі закрыцця да ўдзельнікаў выстаўкі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, старшыня аргкамітэта Ігар Бузоўскі. — Спадзяюся, за час выставы мы з вамі атрымалі пэўны зарад на наступны перыяд. Тым больш што ўжо падпісаны пагадненні, дасягнуты дамоўленасці не толькі ў творчых праектах, але і ў праектах, якія будуць несці за сабой у тым ліку і эканамічны вынік у выдавецкай, паліграфічнай сферы. І, вядома, пісьменніцкае асяроддзе прынясе яшчэ большы ўклад у культурны складнік узаемадзеяння нашых краін.

Красамоўныя факты пра тое, наколькі паспяховым атрымаўся кніжны форум у гэтым годзе, агучыў дырэктар Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша Дзмітрый Макараў:

— На выстаўцы было прадстаўлена 114 экспазіцый, у якіх размясціліся 452 экспаненты. За 4 дні мы пабілі рэкорд за ўсе гады — выстаўку наведалі больш за 62 тысячы чалавек.

Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця ўдзельнікі кніжнага форуму былі ўзнагароджаныя ганаровымі граматамі. 


Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.