Вы тут

У правінцыі Шаньсі знайшлі старажытны будыйскі храм


Будыйскі храм, які датуецца эпохай праўлення дынастыі Паўночная Вэй (386-534 гг.), быў знойдзены на тэрыторыі раёна Пінчэн горада Датун (правінцыя Шаньсі, Паўночны Кітай), перадае «Сіньхуа».


Мяркуецца, што старажытны храм з пагадай у цэнтры быў дзяржаўным ці імператарскім. Ён размешчаны прыкладна за 300 метраў ад руін палаца часоў дынастыі Паўночная Вэй, паведамілі ў Інстытуце археалогіі правінцыі Шаньсі. У цэнтры падмурка пагады даследчыкі выявілі пахавальную яму квадратнай формы, звонку і на дне якой былі знойдзены жамчужыны, каралавыя ўпрыгожванні і медныя кольцы. Унутры пагады таксама было знойдзена больш за 200 будыйскіх статуй і іх розных частак, якія добра захаваліся. На адных з іх захаваўся каляровы роспіс, а на іншых — рэшткі залатой фольгі.

Паводле слоў намесніка дырэктара Датунскага інстытута археалогіі Лі Шуюня, пагада была распісана фрэскамі, аб чым сведчаць фрагменты сцен, якія абрынуліся. «Гэта найбольш добра захаваныя рэшткі пагады, якія былі калі-небудзь знойдзены на тэрыторыі сённяшняга горада Датун. Гэта важныя матэрыялы для вывучэння архітэктурных форм будыйскіх пагад таго часу», — адзначыў Лі Шуюнь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.