Вы тут

Сувораўцы папоўнілі рады Беларускага Рэспубліканскага саюза моладзі


15 сакавіка ў актавай зале Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння выхаванцам членскіх білетаў ГА «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі». Больш за сто сорак сувораўцаў папоўнілі рады аб’яднання.


Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у пачатку мерапрыемства перад прысутнымі выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, у нядаўнім мінулым — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Алег Белаконеў расказаў аб змяненнях, унесеных у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, адказаў на пытанні сувораўцаў, якія датычацца не толькі тэмы выступлення, але і яго дэпутацкай дзейнасці і асабістага жыцця.

І нават калі суворавец пятага курса Раман Камкоў, ведаючы аб захапленні вышэйшага афіцэра спортам, папрасіў ажыццявіць сваю мару выканаць адцісканні ад падлогі разам з высокім госцем, Алег Аляксеевіч не стаў аднеквацца і прыняў выклік юнака.

За трыццаць секунд выхаванец вучылішча выканаў практыкаванне сорак сем разоў, а генерал, які паказаў выдатную спартыўную форму, — сорак дзевяць.

Затым Алег Белаконеў і першы сакратар Цэнтральнага РК г. Мінска ГА «БРСМ» Данііл Ярмольчык уручылі членскія білеты курсантам.

— Сёння менавіта адзін з тых дзён, які мы ўжо не забудзем ніколі. Таварыш генерал сказаў аб тым, што, не памятаючы мінулага, мы не маем будучыні! Я атрымаў масу станоўчых эмоцый, бо я ўпершыню ўбачыў паблізу такога энергічнага, пісьменнага, разумнага генерала, які ў свае пяцьдзесят восем гадоў не пабаяўся прыняць выклік будучага выпускніка і адціскаўся на сцэне актавай залы, і перамог, — падзяліўся сваімі эмоцыямі з чытачамі партала выдавецкага дома «Звязда» віцэ-сяржант Ціхан Белы.

Мерапрыемства завяршылася фатаграфаваннем на памяць.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.