Вы тут

З якімі краінамі Беларусь наладзіць авіязносіны сёлета?


Кансультант Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Генадзь Касцюк расказаў, з якімі краінамі Беларусь наладзіць авіязносіны ў гэтым годзе, паведамляе БелТА.


 pexels.com

«Што датычыцца напрамкаў развіцця авіязносін, то ў бліжэйшай перспектыве аднаўляецца чартэрная праграма ў Катар. Цяпер прапрацоўваецца пытанне па прыходзе кітайскага авіяперавозчыка да нас — гэта запланавана недзе на канец сакавіка — красавік. Таксама плануецца, што ў красавіку раз у тыдзень будуць ажыццяўляцца рэгулярныя пералёты ў Катар і Санью — востраў Хайнань, вядомы кітайскі курорт. У красавіку „Белавія“ пачынае палёты ў Махачкалу (Дагестан). Будуць працягвацца чартарныя палёты ў Турцыю, Егіпет і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты», — падзяліўся планамі Генадзь Касцюк.

У перспектыве Беларусь плануе наладжваць авіязносіны з Сейшэламі і Кеніяй. «Ідуць перагаворы. Ёсць праекты дакументаў і міжурадавых пагадненняў аб паветраных зносінах. Цяпер праходзіць іх узгадненне. У гэтым годзе плануем падпісаць пагадненне аб паветраных зносінах з Венесуэлай», — расказаў ён.

Наконт рэгіянальных аэрапортаў Генадзь Касцюк нагадаў, што ў кастрычніку мінулага года аднавіліся рэйсы з Гомеля ў Маскву. «Ляталі тры разы на тыдзень. Цяпер у сувязі з запатрабаванасцю частата палётаў павялічана да пяці разоў на тыдзень. Ужо ёсць у планах адкрыццё рэйса Гомель — Санкт-Пецярбург. Таксама сёлета плануецца адкрыццё рэйса Брэст — Масква. Гэта што датычыцца рэйсавых палётаў. Чартарная праграма адкрыта ўжо з Гомеля і Віцебска ў Егіпет. Яшчэ сёлета плануецца адкрыццё чартарнай праграмы з Гомеля, Віцебска і Брэста ў Турцыю», — заявіў ён.

У мінулым годзе кампанія «Белавія» пачала лётаць у Індыю, развівала рэгіянальныя зносіны з Расіяй. «Гэта палёты ў Мурманск. Аднавіліся таксама палёты з Мінска ў Мінеральныя Воды расійскім авіяперавозчыкам», — адзначыў спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.