Вы тут

Касцевіч: Юбілей Канстытуцыі — значны этап у гісторыі Беларусі як суверэннай дзяржавы


Юбілей Канстытуцыі — значны этап у гісторыі Беларусі як сацыяльнай суверэннай дзяржавы. Такой думкай падзялілася міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота БелТА

«15 сакавіка 2024 года мы адзначаем 30-годдзе Асноўнага закона краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Увесь гэты час яна з’яўляецца непарушным гарантам свабод і правоў, неабходных для стваральнай працы і дастойнага жыцця кожнага грамадзяніна, бо Канстытуцыя — адпраўная кропка ўсіх дзяржаўных рашэнняў», — сказала міністр.

Яна падкрэсліла, што ў Канстытуцыі таксама вызначаны вектар для будучага развіцця грамадства, аснова якога — павага да чалавека, традыцый і гісторыі краіны. «Як жывы арганізм, Асноўны закон удасканальваецца. Папраўкі, прынятыя ў 2022 годзе, забяспечылі цяперашнім і наступным пакаленням захаванне ўнікальнай культурнай спадчыны і цэласнасці краіны», — упэўнена Ірына Касцевіч.

«Юбілей Канстытуцыі — значны этап у гісторыі Беларусі як сацыяльнай суверэннай дзяржавы. Менавіта Канстытуцыя стала фундаментам усіх высокіх каштоўнасцей, непарушных асноў нашай краіны. Са святам!» — завяршыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.