Вы тут

Вечар паэзіі «Ты магутнае, рускае слова» прайшоў у Зале Дома літаратара


Вечар паэзіі «Ты магутнае, рускае слова» стаў кульмінацыйнай падзеяй Дэкады рускай кнігі ў Беларусі, якая праходзіць па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі па ўсёй краіне.


Зала Дома літаратара ў Мінску перапоўнена. Столькі жадаючых паслухаць паэтаў і артыстаў з Расіі і Беларусі, як тое абяцае святочная афіша. Змястоўны сцэнарый на століку перад вядучымі — Міхаілам Пазняковым і Аленай Стэльмах. 

Інтрыга трымаецца не доўга, бо ля мікрафона з’яўляецца заслучаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў і песня «Сяброўская» на словы паэта Івана Юркіна адразу ўздымае настрой усім прысутным. Гарачыя апладысменты суправаджаюць і другую, стаўшую надзвычай папулярнай, песню «Добрыя людзі». Аўтарства якой належыць паэту Алесю Бадаку. 

З прывітальным словам выступае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. На экране дэманструецца выступленне старшыні Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалая Іванова. Да іх далучаецца выконваючы абавязкі саветніка-пасланніка Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Ваньке. У выступленні кожнага з іх гучыць лейтматывам: беларуска-расійскае ўзаемаразуменне — нязменнае, стасункі паміж народамі — дружалюбныя, культура, літаратура, мова — масткі, якія ўмацоўваюць сяброўства.

— У кожнага народа ёсць свая мова. Чым кожны ганарыцца, — заўважае старшыня Саюза пісьменнікаў Башкартастана Айгіз Баймухаметаў. — Але ўсіх нас аб’ядноўвае руская мова, усе хілімся да вялікай рускай культуры. 

І пачынаецца своеасаблівы паэтычны марафон, які трымае залу ў душэўным напружанні, калі вершы датычаць грамадзянскай і патрыятычнай лірыкі, вострых жыццёвых праблем. Не менш душа хвалюецца і тады, калі паэт дзеліцца асабістымі любоўнымі перажываннямі або па-мастацку малюе карціны прыроды. 

Асаблівасць паэтычнага вечара заключаецца ў выкананні вершаў менавіта самім аўтарам, адчуванне ягоных сэнсаў, інтанацый, эмоцый укладзеных у твор. З расійскага боку выступаюць Максім Замшаў, Аляксей Сальнікаў, Іван Радзівонаў. Запрашаюцца на сцэну беларускія паэты, вядомыя сваім рускамоўным паэтычным майстэрствам, — Анатоль Аўруцін, Валянціна Паліканіна, Ірына Карэніна, Андрэй Скарынкін. 

Вядучыя неаднаразова спасылаюцца на выказванні класікаў пра значнасць рускай мовы. Напрыклад, К. Паўстоўскі гаварыў: «Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любові да сваёй мовы». А французкі пісьменнік П. Марымэ вывучыў рускую мову, каб перакладаць вялікіх Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Тургенева. 

Паэзія з вуснаў юных выступоўцаў — таксама радасць судакранення з жывым словам. Удзельнікі творчага калектыву «Перасмешнік» прадэкламавалі вершы Анатоля Аўруціна, Міхася Пазнякова, Фёдара Цютчава, Сяргея Ясеніна.
Канцэрт упрыгожылі і, так званыя, мэтры эстрады. Алег Жукаў выканаў ўсімі любімую песню «Людзі сустракаюцца», а народны артыст Беларусі Эдуард Ханок узгадаў свае легендарныя хіты. 
Гледачы не шкадавалі апладысментаў і калі на сцэну выйшаў хор рускай дыяспары ў Беларусі. Магутна, велічна гучала спеўнае рускае слова!

Алег Елісеенкаў і тут праявіў сваю арыгінальнасць: далучыцца да хору запрасіў удзельнікаў канцэрта, неўтрымалася і зала: усе разам спявалі вядомы хіт паэта-песенніка Івана Юркіна «Прыязджайце да нас у Беларусь». 

Вось так прыгожае рускае слова аб’яднала добрых людзей!

Алена СТЭЛЬМАХ

Фота: Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.