Вы тут

Экскурсія для выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната прайшла ў Палацы Незалежнасці


Гэтым разам на экскурсію ў Палац Незалежнасці, якія праводзяцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы, запрасілі 25 выхаванцаў, выпускнікоў і падапечных Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.


У Палацы Незалежнасці дзеці былі ўпершыню. Асабліва іх уразілі маштабы аб’екта, яго інтэр’ер і залы з унікальнай гісторыяй. Па зачараваных вачах гасцей нескладана было здагадацца, што палац ім вельмі падабаецца. Увагу 17-гадовага Пятра Адамовіча прыцягнулі не толькі вядомыя ва ўсім свеце залы палаца, але і ўраджай цытрусавых у зімовым садзе. Інтарэс у хлопца ўзнік не выпадкова, ён ужо некалькі гадоў захапляецца садаводствам, у яго калекцыі ёсць лімоны, мандарыны і авакада.

— Гляджу, як тут усё ўстроена, каб досведу набрацца. Можа, штосьці пазнаю новае і ў сябе палепшу ўраджай, — расказаў ён.

— Я шмат езджу па Беларусі, удзельнічаю у выступленнях, канцэртах, фэстах, конкурсах. Даволі часта бываю ў Мінску. Але з таго, што я бачыў за сваё жыццё, гэта — самае прыгожае. Такую прыгажосць я ўбачыў ўпершыню, — з такім уражаннем Пётр Адамовіч пакідаў Палац Незалежнасці.

Рабяты пабывалі ва ўсіх афіцыйных залах, дзе пішацца гісторыя сучаснай Беларусі, прыймаюцца самыя важныя рашэнні, якія ўплываюць на лёс дзяржавы і народа, праходзяць важныя міжнародныя сустрэчы. У кожнага памяшкання сваё прызначэнне, афармленне і характар.

Пасля экскурсіі многія прызналіся, што па-іншаму будуць глядзець навіны і фота мерапрыемстваў з Палаца Незалежнасці. Многія экскурсанты вельмі ўдзячныя за ўнікальную магчымасць, дадзеную па рашэнні кіраўніка дзяржавы, — наведваць палац звычайным людзям, радавым грамадзянам.

— Я гляджу шмат інтэрв’ю, навін з залаў гэтага палаца, вельмі цікаўлюся палітычным жыццём. Але не чакаў, што ўжывую ўсё так магутна. Па тэлевізары яно не так унушальна выглядае. А ў жыцці — атмасферна, — расказаў Андрэй Клок. Ён выпускнік Івянецкага дома-інтэрната, цяпер вучыцца ў БДУФК па спецыяльнасці «рэжысура спартыўных мерапрыемстваў». А яшчэ вядзе свой канал на YouTube і плануе выкласці туды сюжэт аб наведванні Палаца Незалежнасці.

— Гэта крута, папасці у Палац Незалежнасці! Я даўно пра гэта марыла і вельмі рада. Не кожнаму выпадае такая магчымасць, — падзялілася ўражаннямі Кацярына Захаваева, навучэнка РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту (лыжныя гонкі і біятлон), выпускніца Івянецкага дома-інтэрната. Па яе словах, нават пасля сканчэння гэтай школы выпускнікі працягваюць цесна камунікаваць, падтрымліваюць адзін аднаго, адчуваюць сябе калі не вялікай сям’ёй, то сапраўды ўжо адной камандай.

Дырэктар Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця Алена Петрашкевіч падзялілася, што для яе і падапечных гэта першае наведванне Палаца Незалежнасці. Безумоўна, ёсць вялікая заслуга калектыву дома-інтэрната і кіраўніка гэтай установы, што хлопцы і дзяўчаты выхаваны ў духу пазітыву і патрыятызму:

— У нас створаны ўсе ўмовы, каб нашы дзеці і жылі, і атрымвалі паўнацэнную адукацыю. Па сканчэнні вучобы па адмысловых праграмах яны атрымліваюць атэстаты, якія даюць магчымасць паступаць у каледжы, універсітэты, атрымліваць прафесію і быць паўнацэннымі грамадзянамі нашай краіны, — падкрэсліла яна. — У сваёй рабоце мы, педагогі, ставім галоўную мэту — каб дзеці любілі сваю Радзіму, бо лепшай і прыгажэйшай за нашу беларускую зямлю няма.

Не абышлося і без падарункаў — Івянецкаму дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця быў перададзены сертыфікат на 8 камп’ютараў.


Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.