Вы тут

У БДУ з’явіцца новая спецыяльнасць


У новым навучальным 2024/2025 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі адкрыецца новая спецыяльнасць з прысваеннем трайной кваліфікацыі «Краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць», пра што паведамляецца на сайце ВНУ.


Набор будзе здзяйсняцца на першую ступень вышэйшай адукацыі на бюджэтную і платную формы навучання. Адкрыццё такой спецыяльнасці абумоўлена запатрабаванасцю сярод беларускіх арганізацый у канкурэнтных і ўніверсальных супрацоўніках, якія будуць мець комплексныя веды ў галіне эканамічных, палітычных, сацыякультурных, этнічных асаблівасцяў развіцця розных краін, а таксама валодаць замежнай мовай і з навыкамі як у педагагічнай, так і вытворчай дзейнасці.

Для паступлення абітурыентам патрэбна будзе здаць цэнтралізаваны экзамен альбо прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па трох прадметах: матэматыцы, геаграфіі, беларускай альбо рускай мове. Асвойваць новую спецыяльнасць студэнты будуць 4,5 года. На выхадзе выпускнікі атрымаюць трайную кваліфікацыю «Географ. Выкладчык. Перакладчык», дзякуючы чаму змогуць знайсці работу ў якасці выкладчыкаў, перакладчыкаў у профільных арганізацыях і на вытворчасці, у турыстычных, рэкламных, ІТ-кампаніях, а таксама выкладчыцкіх і даследчыцкіх арганізацыях.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?