Вы тут

Луцкі: Дзяржаўныя СМІ набралі вялікія абароты па рабоце ў лічбавым асяроддзі


Дзяржаўныя СМІ набралі вялікія абароты па рабоце ў лічбавым асяроддзі, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Нашы СМІ ўжо пераадолелі планку работы ў звычайных фарматах. Тэлебачанне, радыё, газета — практычна ўсе СМІ набралі вялікія абароты па рабоце ў лічбавым асяроддзі. І трэба сказаць, што ў тым ліку і рэгіянальныя СМІ ў 2023 годзе вельмі сур’ёзна падцягнуліся. Таму нам трэба будзе проста нарошчваць гэты патэнцыял, выкарыстоўваць найлепшыя практыкі, самыя паспяховыя прыклады для гэтай работы», — сказаў Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе шмат разглядалася такіх варыянтаў працы. «Былі сустрэчы і ў Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе, магу як прыклад прывесці, „Мінская праўда“ паказвала свой фармат работы. Мы шмат працуем з Гомельскай вобласцю — там нядрэнна пастаўлена работа ў сацыяльных сетках, лічбавым асяроддзі, — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Таму мы толькі павінны нарошчваць абароты. У прынцыпе, усе ведаюць, што рабіць. Я думаю, што на дадзены момант на добрым узроўні, на высокім дастаткова ў лічбавым асяроддзі знаходзяцца нашы беларускія СМІ».

Сёння праходзіць пасяджэнне калегіі Мінінфарма «Аб выніках работы галіны ў 2023 годзе і асноўных задачах Міністэрства інфармацыі на 2024 год». У калегіі Мінінфарма прымаюць удзел прадстаўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, ідэалагічны актыў краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.