Вы тут

Надвор'е: Цяпло ідзе, але... нясмела


У мінулыя выхадныя ініцыятыва ў надвор’і належала скандынаўскаму антыцыклону, па перыферыі якога ў Беларусь паступала паветраная маса паўночных шырот. Таму было халаднавата. У найбліжэйшы час панаванне антыцыклону на паўднёвым захадзе краіны зменіць атмасферны фронт, які прынясе ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Пры гэтым тэмпературны фон па-ранейшаму будзе ўтрымлівацца ў рамках халоднай вясны — не вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў аўторак надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, ноччу па Брэсцкай вобласці, а раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па Брэсцкай вобласці, раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

У ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 марозу па паўночным усходзе да 4 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём будзе ўжо 2–8 цяпла. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які губляе сваю актыўнасць. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, ноччу ўмераныя, днём невялікія дажджы, магчымы мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, ноччу месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, максімальная днём — 1–7 цяпла.

Больш кантраснае надвор’е чакаецца ў чацвер. У гэты дзень умовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў паветранай масе ўмераных шырот. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, па ўсходзе краіны да 6 марозу. Днём будзе па-вясноваму цёпла — плюс 6–11 градусаў.

У пятніцу чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 5 градусаў па ўсходзе да плюс 3 градусаў па захадзе, а днём — ад плюс 6 да плюс 13 градусаў.

У суботу — пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабыя туман і галалёд. Уначы чакаецца мінус 3 — плюс 4 градусы, а ўдзень плюс 9–15 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у нядзелю антыцыклон аслабіць свой уплыў і праз тэрыторыю нашай краіны пачнуць перамяшчацца атмасферныя франты, прыносячы дажджы кароткачасовага характару. Разам з імі да нас стане паступаць цёплая паветраная маса, а тэмпературны фон будзе павышацца і ў дзённыя гадзіны паказанні на тэрмометрах будуць вагацца ад 6–9 цяпла да плюс 11–15 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.