Вы тут

У Кітаі прымаюцца меры для стымулявання працаўладкавання


Кітай прыме шэраг мер па стымуляванні занятасці насельніцтва, паколькі попыт на рынку працы расце, заявіла міністр працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР Ван Сяапін, перадае «Сіньхуа».


Назіраецца высокі попыт на кваліфікаваных спецыялістаў у такіх індустрыях, як штучны інтэлект і вялікія дадзеныя, і ў той жа час расце попыт у сферы санаторна-аздараўленчых паслуг, гасцінічнага бізнэсу і грамадскага харчавання, культуры і турызму, адзначыла Ван Сяапін на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў рамках другой сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 14-га склікання.

Паводле яе слоў, змяненні на рынку працы сведчаць аб тым, што цяпер умацоўваецца трэнд да аднаўлення і паляпшэння кітайскай эканомікі, а таксама з’яўляюцца новыя тэндэнцыі і новыя магчымасці ў працэсе трансфармацыі і аптымізацыі традыцыйных галін вытворчасці і паскоранага развіцця прадукцыйных сіл новай якасці.

Ван Сяапін падкрэсліла, што Кітай прыме меры па стабілізацыі занятасці і павышэнні дабрабыту народа, уключаючы працяглую рэалізацыю палітычных установак у сферы сацыяльнага страхавання, аказанне фінансавай падтрымкі, пашырэнне каналаў для працаўладкавання праз падтрымку мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, паляпшэнне паслуг у сферы працаўладкавання, а таксама забеспячэнне занятасці асабліва выдзеленых катэгорый насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.