Вы тут

Выставачны праект «Глыбіня звонку / глыбіня ўнутры» адкрыўся ў сталіцы


9 сакавіка ў галерэі «Грузінскі дом» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Глыбіня звонку / глыбіня ўнутры»На выставе прадстаўлены праекты беларускіх аўтараў, якіх аб’ядноўвае імкненне глыбокага спасціжэння свету і сябе ў ім. У кожнага з іх — свая тэма і мастацкая мова.


Яна Волкава, Аляксандра Галенка, Анастасія Дабрыніна, Інга Кардзіс, Паліна Корзун-Фомчанка, Ала Касцялецкая, Вікторыя Кукліна, Юлія Муха, Надзея Раўтовіч, Наталі Рыкава, Алена Сінкевіч, Саша Снягір, Ірына Трыкіша, Анастасія Усік, Алена Хатэнка, гледачам аўтарскія работы ў розных тэхніках: жывапіс, фатаграфія, тэкстыльнае мастацтва, арт-аб’ект, інсталяцыя і інш.

Куратары праекта: Надзея Хмыль і Саша Снягір.

Выстава будзе працаваць да 26 сакавіка.


Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.