Вы тут

Выбары народнага адзінства


Зусім хутка гэта стане гісторыяй, што напісана не пад чужую дыктоўку, не за заморскія грошы, а нашым народам. Менавіта гэты адзіны дзень галасавання стаў самым народным, самым нашым. Чаму так? Давайце разбірацца.


Выбары паказалі, што наша Радзіма прыйшла ў прытомнасць ад заморскага віруса «каляровых рэвалюцый» і імпартных ідэй самазнішчэння сваёй дзяржаўнасці, у выніку — саміх сябе. А ўвага да нашых выбараў была пільнай. Ворагі паціралі рукі, разведкі суседніх недружалюбных краін ладзілі правакацыі, палітычныя лузеры зрабілі ўсё, каб справакаваць грамадскую незадаволенасць. Але гэта прайшло міма нас. Так, мы чыталі і глядзелі. Хтосьці палохаўся ад такой інфармацыі, хтосьці не хацеў верыць, нават жартаваў. Лёгка іранізаваць з тэракту, які не адбыўся, бо тыя, каму належыць гэта рабіць, яго прадухілілі. Мы шмат чаго не ведаем. Да многага ставімся як да належнага. Гэта і ёсць славутая характэрная беларуская стабільнасць. Можна не згаджацца і спрачацца. Але менавіта за яе беларусы і прагаласавалі. Дзеля гэтага прыйшлі на выбары. А ўжо потым выбіралі персоны і партыі.

Беларусы ўсё ўбачылі, усё зразумелі. Большасць беларусаў! Адзіны дзень галасавання не толькі дазволіў сэканоміць значныя матэрыяльныя рэсурсы. Выканана галоўная місія — на справе прадэманстраваць адзінства народа. Гэта вымяраецца не толькі ў лічбах і працэнтах тых, хто прагаласаваў, атмасфера 25 лютага перадала адзіны дух. Нас можна павіншаваць усіх. З паспяховым і элегантным правядзеннем выбараў. З кансалідацыяй нацыі. Адзіны дзень галасавання стаў днём яднання краіны і нашага грамадства. На ўчасткі прыйшлі або паклікалі да сябе ў госці дамоў прадстаўнікоў выбарчых камісій усе, хто неабыякавы да развіцця краіны. Што гэта, калі не грамадзянская супольнасць?

Па-першае, беларусы асвоілі азы медыйнай гігіены. Гэта першасная прафілактыка ад вірусаў «каляровых рэвалюцый». Па-другое, мы ж грамадства добрага сэрца і высокага інтэлекту. Разабраліся. За чатыры гады пара ўжо. «Неверагоднасць» вычарпала сябе. А свята засталося. У нас выбары не «майданутыя», а з песнямі і танцамі. Ды яшчэ і далікатэсамі. А тым, у каго гэта выклікае ўсмешку, скажу прама: лепш прысмакі ад спажыўкааперацыі і фермераў, чым «печыва» Дзярждэпа. Часам не варта і каштаваць, каб зразумець — атрута.

Беларусы выбралі менавіта нашу Беларусь. Беларусь, якую ў 2020 годзе відавочна імкнуліся разбурыць, а датуль намагаліся знішчыць праз фонды, культуру, сэнсы. Не выйшла. Менавіта таму «з’ехала» пэўная частка грамадства. Справа не ў таталітарызме. Справа ў нязручнасці... Справа ў тым, што чорт заўжды бяжыць ад ладану. Вось галоўная прычына «неверагоднай эміграцыі». Краіна не тая: сацыяльна-арыентаваная, а не рыначная, традыцыйная, а не модна-гендарная, з класічным грамадствам, а не «лібераламі-касмапалітамі». Абсалютная большасць беларусаў паказала: мы выбіраем менавіта нашу краіну, такая, якая яна цяпер.

Роля парламентарызму ўзмацняецца: у Авальнай зале павінны выпрацоўваць сэнсы і трэнды, закладваць іх у заканадаўчы базіс. Палітра народаўладдзя становіцца шырэйшай і ярчэйшай. З’явіўся канстытуцыйны орган — Усебеларускі народны сход — цяпер, напэўна, самая папулярная абрэвіятура ў беларускім грамадстве. УНС — гэта грамадска-палітычная страхоўка.

Прэзідэнт нацэльвае пастаянна: дакладна бачыць рэальную сітуацыю, адчуваць запыты грамадства. Задача мясцовых выбраннікаў — чуць людзей, каб не было ашалелай вуліцы. Цяпер нам трэба не падвесці Прэзідэнта. Іспыт адзіным днём галасавання вытрымалі. Усе разам: дзяржаўныя інстытуты і грамадства. Менавіта цяпер як ніколі вельмі важны адзіны дух для дзяржавы і дакладная вертыкаль улады. Што і паказалі мінулыя выбары. Беларускае грамадства хвалюе захаванне нашай мадэлі развіцця і далейшая палітычная сітуацыя ў краіне. Мы прагаласавалі за дзейны курс дзяржавы. За яго выразную персаніфікацыю. Калі хочаце — за кожнага асобнага дэпутата, але ўсе разам — за Першага. А ён падводзіць не ўмее. Не для таго будаваў краіну, каб яна разбурылася на яго вачах. Таму служэнне працягваецца. 

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.