Вы тут

Старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў выбраны Ігар Брылевіч


На першай сесіі Брэсцкага абласнога Савета 29-га склікання старшынёй абраны Ігар Брылевіч, дэпутат па Пінкавіцкай выбарчай акрузе, які да гэтага працаваў старшынёй Пінскага райвыканкама.


Фота: brestcity.com

Ігара Брылевіча тайным галасаваннем выбралі аднагалосна. За яго аддалі галасы ўсе 47 дэпутатаў, якія прымалі ўдзел у выбарах. Ігар Максімавіч падзякаваў за аказаны давер і запэўніў удзельнікаў сесіі, што ўсе свае намаганні будзе прыкладаць да справы развіцця першага рэгіёна.

Яго папярэднік Юрый Наркевіч, які нядаўна абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання, скарыстаў нагоду, каб яшчэ раз падзякаваць калегам па 28-м скліканні і пажадаць новым абраннікам плённай работы.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка ў сваім звароце да новых дэпутатаў выказаў упэўненасць, што яны будуць актыўнымі, ініцыятыўнымі, будуць эфектыўна вырашаць праблемы сваіх выбаршчыкаў.

— У Адзіны дзень галасавання 25 лютага па 1902 выбарчых акругах на выбарах у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў Брэсцкай вобласці абрана 1902 дэпутаты (у Брэсцкі аблсавет — 48 чалавек), — паведаміў старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда. — Сярод абраных дэпутатаў 35,2 працэнта складаюць жанчыны, 3,2 працэнта — моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, 

41,9 працэнта — раней з’яўляліся дэпутатамі. 575 народных выбраннікаў з’яўляюцца работнікамі сферы адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, 97 — гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, 198 — прамысловасці, транспарту, будаўнічай галіны, 404 — сельскай гаспадаркі, 315 — дзяржаўных органаў, 76 — праваахоўнікі і ваеннаслужачыя, 35 — прадпрымальнікі, 24 — пенсіянеры, 171 — прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.

Сям'я і дэмаграфія

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Якія прынцыпы закладвае ў выхаванне сваіх дзяцей лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года»?

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.