Супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую са 107-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі.
Больш за стагоддзе органы ўнутраных спраў і ў святы, і ў будні самаадданай працай і мэтанакіраваным служэннем закону забяспечваюць правапарадак у краіне, робячы ўсё магчымае, каб наш народ жыў у спакоі, міры і згодзе.
Ваша небяспечная і цяжкая прафесія патрабуе ад кожнага штодзень рашучасці, мужнасці і адвагі, бескампраміснай жорсткасці да злачынца і вялізнай дабрыні да тых, хто мае патрэбу ў абароне. Нашы грамадзяне цалкам давяраюць вам і ведаюць, што беларускі міліцыянер заўсёды з гонарам выконвае свае абавязкі і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу.
Асаблівую ўдзячнасць выказваю жанчынам у міліцэйскіх пагонах, якія нараўне з мужчынамі нясуць увесь цяжар нялёгкай службы. Дзякую маці супрацоўнікаў і іх жонкам, якія забяспечваюць надзейны тыл і ўсімі сіламі падтрымліваюць сваіх любімых мужчын у іх няпростым прафесійным выбары.
Сёння мы ўшаноўваем і ветэранаў органаў унутраных спраў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу са злачыннасцю, забяспечыўшы мір і спакой нашай роднай Беларусі. Дзякуй, што і цяпер вы прымаеце самы актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, дзеліцеся з ёю асабістым вопытам.
Мы ніколі не забудзем гераічныя подзвігі нашых вартавых правапарадку і пайменна шануем загінулых пры выкананні службовага абавязку.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.