Вы тут

Дэдаларызацыя досыць шырока пакрочыла па нашай краіне


Выцясненне замежнай валюты з эканамічнага абароту адлюстроўваюць многія індыкатары. Спецыяльны банкаўскі сайт паказвае нам толькі невялікую частку фінансавай мазаікі.


Так, паводле інфармацыі Нацыянальнага банка нашай краіны, да пачатку года ўдзельная вага нацыянальнай валюты ў актывах беларускіх банкаў павялічылася да 57,3%. Такім чынам, доля валютных інструментаў у актывах сістэмы абвалілася да 42,7%. Літаральна год таму значнасць валютных актываў была большай. Доля рублёвых актываў на 1 студзеня 2023 года складала 52,7%, а валютных — 47,3%. Толькі за каляндарны год банкаўская сістэма краіны паказала істотны прагрэс у дэвалютызацыі актываў. Паколькі ў тым жа кірунку змяніліся пасівы банкаў, у структуры пасіваў былі зафіксаваны ідэнтычныя карэкціроўкі.

Дарэчы, на прасторах нашай дзяржавы барацьба з «засіллем» долара вялася на працягу не аднаго дзясятка гадоў, але да апошняга часу з пераменным поспехам. Ды няма ліха без дабра.

Працэс дэвалютызацыі значна паскорыўся ў тым ліку за кошт дзеяння санкцый. Многія банкі і кампаніі ў рэальным сектары трапілі пад абмежаванні ЕС і ЗША, што звузіла іх магчымасці работы з доларамі і еўра. На ўнутраным валютным рынку свая атмасфера. У гэтай абстаноўцы жыхары нашай сінявокай інтэнсіўна бягуць ад валюты.

Цяпер насельніцтва краіны «злівае» валютны кэш на працягу рэкорднага часу. Фізічныя асобы ўжо 37 месяцаў выступаюць на ўнутраным рынку як чыстыя прадаўцы наяўнай валюты. За гэты час нашы людзі на нета-аснове рэалізавалі кэш у аб’ёме 4,948 мільярда долараў у эквіваленце.

Важкі ўклад у продаж валютных наяўных грошай даюць фінансавыя інстытуты. У апошнія два гады многія банкі ўводзілі камісіі за захоўванне на рахунках значных сум у валюце, памяншалі стаўкі па дэпазітах у доларах і еўра да ўзроўняў ніжэй інфляцыі ў ЗША і зоне еўра.

Адток валютных укладаў з нашай банкаўскай сістэмы адбываецца на фоне гістарычна нізкіх ставак у доларах і еўра. У студзені гэтага года сярэдні ўзровень ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб у долары ўпаў да 0,31% гадавых. У студзені мінулага года сярэдні ўзровень ставак на гэтым сегменце рынку быў роўны 1,87%. Аналагічна з еўра: у першыя дні гэтага года ўзровень ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах для насельніцтва ўпаў да 0,23% гадавых (1,17% — годам раней). Па безадзыўных укладах працэнт знізіўся наогул да 0,24%, а па адзыўных — да 0,05% гадавых.

Такая мінімальная даходнасць па дадзенай валюце, натуральна, змушае насельніцтва адмаўляцца ад «гульні» ў чужыя нам каштоўныя паперкі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.