Вы тут

«Мы ганарымся нашымі выпускнікамі!»


Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» мэтанакіравана вырашае комплекс задач па рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па сямі спецыяльнасцях: «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль», «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання лёгкай прамысловасці», «Мадэляванне, канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў», «Вытворчасць швейных вырабаў», «Фатаграфія», «Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка».


— У філіяле навучаюцца больш за тысячу навучэнцаў, таксама навучаюцца замежныя грамадзяне з Расіі, Венгрыі, Сербіі, Таджыкістана, Рэспублікі Конга і іншых краін. Усе нашы выпускнікі, якія падлягаюць размеркаванню, забяспечваюцца першым працоўным месцам. Для арганізацыі практычнага навучання ў філіяле абсталяваны чатыры швейныя навучальныя майстэрні, пяць салонаў-цырульні, два фотапавільёны. Усе выкладчыкі маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, выкарыстоўваючы для гэтага розныя формы і метады прафесійнага ўдасканалення, — расказала чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» дырэктар філіяла Валянціна Ажар-Міронава, выпускніца Мінскага тэхналагічнага тэхнікума.

Некаторыя з выпускнікоў, пасля завяршэння навучання, працягваюць свой працоўны шлях у каледжы. Працуюць выкладчыкамі па спецыяльнасці «Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка»: Таццяна Ляшковіч, Алена Мельянцова, Людміла Чарняўская, Алена Шунта; па спецыяльнасці «Мадэляванне, канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў»: Аляксандр Ажар, Таццяна Мурашка, Алена Савіцкая, Галіна Піменава, Таццяна Юрасюк, а таксама майстры вытворчага навучання: Любоў Астравух, Аксана Сабалеўская, Вольга Штанюк, Вераніка Іванова. Спецыяльнасці «Фатаграфія», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання лёгкай прамысловасці» выкладаюць Ганна Дыгалёва, Аляксандр Бычанок. Інэса Сечэйка працуе начальнікам фінансава-эканамічнага аддзела, Сяргей Галькевіч — эканаміст, Алена Брэзоўская — інспектар па кадрах, сакратар вучэбнай часткі — Марыя Лабанава, Марыя Камар займае пасаду архіварыуса і інш. Мы ганарымся нашымі выпускнікамі!

Сем гадоў запар з 2016 г. па 2023 г. па выніках агляду-конкурсу філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» з’яўляецца найлепшым сярод дзевяці філіялаў-каледжаў БНТУ.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?