Вы тут

ДМК: з 1 сакавіка Літва спыняе рух праз пункты пропуску «Райгардас» і «Лаварышкес»


З паўночы 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку спыняе рух асоб і транспартных сродкаў праз пункты пропуску «Райгардас» (сумежны — «Прывалка») і «Лаварышкес» («Катлоўка»). Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.


Фота: БелТА

У ведамстве таксама адзначылі, што адкрытымі для руху транспартных сродкаў застаюцца пункты пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»). У іх, па рашэнні літоўскага боку, з паўночы 1 сакавіка будзе спынены пешаходны і веласіпедны рух.

У сувязі з гэтым беларуская мытня аператыўна прыняла меры па павелічэнні колькасці супрацоўнікаў, якія працуюць у адкрытых пунктах пропуску. Для змяншэння часу правядзення мытных аперацый у гэтыя пункты пропуску будуць перанакіраваны тыя сродкі мытнага кантролю з закрытых пунктаў пропуску.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.