Вы тут

У Магілёве стартаваў Усебеларускі патрыятычны праект «Памяць пакаленняў у імя будучага»


Глабальны праект Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і іх падструктурных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу двух дзён — 27 і 28 лютага — у Магілёве будуць праходзіць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзейнасць маладзёжных аб’яднанняў як аснова фарміравання патрыятычнай падсвядомасці і захавання гістарычнай памяці». Гэта работа секцый, адукацыйных пляцовак, круглых сталоў. Сёння на базе Магілёўскага электратэхнічнага каледжа адбыліся выстава-прэзентацыя «У памяці ў даўгу» і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў, пошукавікаў, моладзі.


Урачысты старт рэспубліканскаму праекту быў дадзены ў адным з самых гераічных месцаў Магілёўскай вобласці — у вёсцы Гаі на месцы мемарыяльнага комплексу «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава». Гэты батальён амаль цалкам загінуў, абараняючы ў 1941-м годзе Магілёў.

Удзельнікі канферэнцыі наведалі таксама адукацыйную пляцоўку ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікаленкі і пабывалі на адукацыйнай экскурсійнай праграме «23 дні мужнасці і славы». 

— У рамках мерапрыемстваў, якія падрыхтаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, рэалізуецца вялікая колькасць мерапрыемстваў. Але сёння стартаваў ключавы праект, які закліканы прыцягнуць кожнае дзіця, навучэнца, студэнта ў мерапрыемствы па увекавечанню гэтай даты, — паведаміла кансультант упраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай, сацыяльнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Асмалоўская. — Важнасць патрыятычнага выхавання цяжка пераацаніць. І вялікую ролю тут граюць ваенна-патрыятычныя клубы і аб’яднанні па інтарэсах. У краіне цесна выбудавана супрацоўніцтва сістэмы адукацыі з сілавымі структурамі. Імкнёмся зацікавіць рабят вывучаць гісторыю, далучацца да пошукавай дзейнасці. Юнакі і дзяўчаты павінны разумець тую сітуацыю, якая адбываецца вакол нашай краіны і правільна яе ацэньваць. Сёння ў моладзі модна быць здаровымі і моцнымі, выбіраць мужныя прафесіі. Рабяты, якія ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычных клубах, вучацца ў кадэцкіх вучылішчах потым працягваюць вучобу ў ВНУ ваеннага профілю. 

На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ўстаноў сістэмы адукацыі з структурнымі падраздзяленнямі Мінабароны і грамадскімі аб’яднаннямі, у прыватнасці такім, як «Патрыёты Беларусі». Была магчымасць абмяняцца вопытам, прэзентаваць лепшыя практыкі. Як адзначалася падчас пасяджэння, у рамках рэспубліканскага праекта будуць паўсюдна праводзіцца круглыя сталы, акцыі, дыялогавыя пляцоўкі, аўтапрабегі, конкурсы, выставы. Асноўныя кірункі, па якіх сёння вядзецца патрыятычная работа ў краіне — гэта пошукавая дзейнасць, добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў і воінскіх месцаў пахавання, валанцёрства . Ветэраны вайны сыходзяць, але ёсць катэгорыя грамадзян, якая мае патрэбу ў дапамозе актыўных маладых грамадзян. У праект уцягнуты ўсе — ад дзіцячых садкоў да ВНУ. Для самых маленькіх прадугледжаны конкурс, дзе яны могуць расказаць пра ваенная мінулае на прыкладзе сваіх прадзедаў і прабабуль. 

— Праекту папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа, у тым ліку і па сістэматызацыі матэрыялаў пошукавай дзейнасці, — адзначылі арганізатары. — Перш за ўсё гэта робіцца для таго, каб ведаць сваю гісторыю і захаваць павагу да нашых продкаў. Хочацца верыць, што па выніках гэтага праекта рабяты набудуць неабходныя веды, а музейныя экспазіцыі папоўняцца новымі матэрыяламі. 

Нягледзячы на тое, што з моманту вызвалення Беларусі прайшло амаль 80 гадоў, шмат яшчэ існуе белых плям і малавядомых фактаў. Пракурорскімі работнікамі Магілёўскай вобласці праводзіцца карпатлівая работа па ўсіх фактах генацыду на тэрыторыі вобласці.

— На сёння апытана болей чым 2300 чалавек, вывучана болей чым 36 тысяч матэрыялаў архіўных крымінальных спраў, устаноўлена 42 раней не вядомых месца пахавання, — паведаміў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў. — Сёлета на месцы чатырох такіх пахаванняў будуць праводзіцца пошукавыя работы. Яны адбываюцца штогод з удзелам Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» і неабыякавых да агульнай нашай памяці грамадзян. Як паказвае жыццё, гэта дзейнасць неабходная. Нашы дзеці павінны ведаць гісторыю сваіх продкаў, сваёй краіны. Гэтыя веды дапамогуць ім не забывацца пра страшнае ваеннае мінулае нашай агульнай Радзімы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара і БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.