Вы тут

Удзел у памятных мерапрыемствах і сустрэчы з калектывамі


У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Зяблікава прыняла ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка «Ахвярам фашызму». «Гэтае свята — свята мужнасці, стойкасці, доблесці, адвагі, цвёрдасці духу, — падкрэсліла сенатар. — Ва ўсе часы воіны Узброеных Сіл самааддана абаранялі бацькоўскую хату ад ворага. Не шкадавалі сябе ў цяжкую гадзіну, ішлі ў бой, падымалі краіну з руін. Сёння мы жывём у незалежнай, свабоднай краіне. Наша павага да вас, абаронцы Айчыны, бязмерная. Выконваючы свой воінскі абавязак, вы сапраўды служыце роднай Беларусі, умацоўваючы яе суверэнітэт».


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк узяў удзел у мітынгу, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, які адбыўся каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна і сілавога блока хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за наша мірнае неба. У знак глыбокай павагі да манумента ўсклалі кветкі. Удзельнікі мітынгу далучыліся да міжраённага аўтапрабегу, прымеркаванага да адзінага дня галасавання «Мы за будучыню разам». Калона з некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў з горада-спадарожніка пад беларускімі сцягамі адправілася па памятных мясцінах Жабінкаўскага раёна. Памятныя мясціны алічбоўваюцца ў рамках рэспубліканскага праекта «Захаваем гісторыю». Так, падчас першага прыпынку — на краі аграгарадка Сцяпанкі, каля брацкай магілы, дзе пахаваны ахвяры страшнай трагедыі ў вёсцы Драмлёва, таблічку з QR-кодам адкрылі лідары грамадскіх аб’яднанняў. Каля падножжа помніка землякам у аграгарадку Хмелева парламентарый сумесна з намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Інай Тарасевіч урачыста адкрылі таблічку з QR-кодам.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара» Алег Слінько правёў сустрэчу з працоўным калектывам узначаленага ім прадпрыемства. Разгледжаны вынікі гаспадарчай дзейнасці саўгаса-камбіната за 2023 год, намечаны планы на перспектыву. «Калектыў прадпрыемства сёння — адна каманда, адзіны, зладжаны механізм, настроены на выкананне пастаўленых задач, — адзначыў парламентарый. — Уклад кожнага ў агульную справу надзвычай важны. Наперадзе шмат планаў, шмат мэт, і ў нас ёсць усё, каб іх выканаць: стабільнасць, згуртаванасць, дысцыпліна і майстэрства». Сенатар падзякаваў супрацоўнікам за годныя вынікі, добрасумленную працу, прафесіяналізм, пажадаў здароўя, міру, новых працоўных поспехаў, уручыў ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 13 г. Мінска» Марына Ільіна напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь уручыла прыпісныя пасведчанні грамадзянам Фрунзенскага раёна г. Мінска, якія будуць прызывацца на воінскую службу. Парламентарый падкрэсліла важнае новаўвядзенне новай Ваеннай дактрыны — адэкватнасць мер, якія прымаюцца дзяржавай, у адпаведнасці з узроўнем ваеннай небяспекі. «Наша задача — захаваць і зберагчы мір у Беларусі, каб наш народ мог працягваць спакойна працаваць і гадаваць дзяцей, — адзначыла Марыша Ільіна. — Беларусь — міралюбівая краіна, якая нікому не пагражае».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?