Вы тут

Шоў-праграма «Самы жаночы дзень» і канцэртная праграма «Вам, любімыя!»


Канцэртная шоў-праграма «Вам, любімыя!»​, камедыя «36 і 6», спектаклі «Ляцяць журавы» і «Таямніцы замка Шынон», выставы «Лiрыка Кiмано», «Музыка ў кішэні: з гісторыі аўдыёкасеты», «Натхнёны Віцебскім краем», «Свет жывёл», канцэрт «Самы жаночы дзень» і казка «Царэўна-жаба» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


Канцэртная шоў-праграма «Вам, любімыя!»​

 

Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: 7 сакавіка

Колькі: ад 20 рублеў

Традыцыйна ў Палацы Рэспублікі маладзёжны тэатр эстрады рыхтуе сапраўднае свята. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прадставяць канцэртную шоў-праграму «Вам, любімыя!» на галоўнай сцэне краіны.

На гэты раз аўтары задаліся пытаннем — які ж ён, ідэальны падарунак, які прыйдзецца па душы кожнай жанчыне? І адказ просты — ну вядома ж букет! Але які?

А на гэтае пытанне дапамогуць адказаць артысты — хто як не яны з’яўляюцца знаўцамі самых вытанчаных і духмяных кветак. Прэзентуючы свае лепшыя хіты, кожны з вядомых артыстаў беларускай эстрады укладзе часцінку сваёй душы ў самы вясновы, самы святочны букет!

Спектакль «36 і 6»

Дзе: Мінск, ТЮГ (вул. Энгельса, 26)

Калі: 5 сакавіка

Колькі: ад 40 рублеў

Трыццаць шэсць і шэсць — значыць не толькі тэмпературу цела. Гэта — градус кахання і самы сапраўдны дыягназ — у выпадку, калі па версіі вашай мамы вам трыццаць шэсць гадоў і шэсць месяцаў, а вы ўсё яшчэ не пабывалі ў ЗАГСе...

Спектакль «36 і 6» — бліскучая камедыя пра сапраўднае каханне па п’есе Яны Старадуб-Афанасьевай.

  • Жывы гук у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

«Ляцяць журавы»

Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)

Калі: 2 і 3 сакавіка

Колькі: ад 8 рублеў

  • Спектакль у 2-х дзеях.

«Журавлики-кораблики летят под небесами. // И серые, и белые, и с длинными носами»...

Гэты дзіцячы вершык чыталі адно аднаму закаханыя юнак і дзяўчына, пакуль іх не разлучыла вайна. Вайна ў сілах адабраць каханага, пасеяць няўпэўненасць і смуту ў сям’і, паставіць чалавека перад непазбежным. Але яна ніколі не зможа забіць сапраўднае каханне... Адгрымяць выбухі, адродзяцца руіны, і ўсё гэтак жа над намі, з клёкатам у блакітным небе будуць ляцець журавы. Жураўлікі-караблікі…

Спектакль «Таямніцы замка Шынон»

Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)

Калі: 5 сакавіка

Колькі: ад 7 рублеў

Замак Шынон, Францыя, 1183 год.

Перад старэючым каралём Англіі Генры II стаіць практычна невырашальная задача — выбраць з трох сыноў, прэтэндэнтаў на ангельскую карону, годнага пераемніка. Але ў гэтай калодзе ёсць і непрадказальныя карты: каралева Элінор, непераўзыдзены майстар інтрыгі, якая вярнулася на час калядных святаў са зняволення, і малады французскі кароль Філіп, якім пануе пачуццё помсты і жаданне стаць поўнаўладным кіраўніком сваёй краіны...

  • Рэжысёр-пастаноўшчык: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчык.

Лiрыка Кiмано

Дзе: Гродна, Музей гісторыі рэлігіі

Калі: 2 сакавіка 

Колькі: ад 2 рублеў 

Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі запрашае жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Японіі, гісторыя якой запісаная ў маляўнічым шоўку Нацыянальнага касцюма — кімано. 

Японія — краіна з унікальным каларытам і векавымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта адна з найбольш тэхналагічных краін на зямлі, якая ўсё ж не губляе сваёй самабытнасці. Японцы, ствараючы сваю культуру, не змагаліся з прыродай, а прыстасоўваліся да яе, вучыліся ў яе.

У гэтых умовах і сфармавалася кімано — японскі нацыянальны касцюм. Кімано — не проста адзенне. Гэта ўбранне захоўвае ў сабе эталон жыцця ў гармоніі з прыродай, падкрэслівае годнасць мужчыны і далікатнасць жанчыны. Існуюць строгія правілы паводзін, згодна з якімі лічыцца непрыстойным, калі чалавек, апрануты ў кімано, па неасцярожнасці паказвае ногі або іншыя часткі цела, схаваныя адзеннем.

На выставе прадстаўлены розныя варыяцыі кімано і паясоў да іх, традыцыйны абутак, сумачкі, посуд, вееры — усё тут з’яўляецца часткай паўсядзённага жыцця японкі. Прадметы належаць Анастасіі Кавалёвай (г. Магілёў), калекцыянеру і папулярызатару японскай культуры.

Прыходзьце на выставу і дадайце ў сваё жыццё трохі вытанчанасці і прыгажосці!

Музыка ў кішэні: з гісторыі аўдыёкасеты

Дзе: Гродна, Бібліятэка ім. Карскага

Калі: 5 сакавіка 

У аддзеле мастацтва праходзіць выстава «Музыка ў кішэні: з гісторыі аўдыёкасеты» у рамках праекта «Дакрануцца да гісторыі».

Вы пачуеце папулярную і класічную музыку ХХ стагоддзя на настальгічным носьбіце — аўдыёкасетах, здзейсніце ўнікальнае падарожжа па гісторыі касетнай аўдыётэхнікі, пазнаёміцеся з рарытэтнымі касетнымі магнітафонамі, аўдыёплэерамі і дыктафонамі з прыватных калекцый гродзенцаў, а таксама ўбачыце кнігі па аўдыётэхніцы і музычным мастацтве з фонду бібліятэкі.

«Натхнёны Віцебскім краем»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: да 31 сакавіка

У Мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы Віцебскага жывапісца, кандыдата педагагічных навук, прафесара кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава Рыгора Сяргеевіча Федзькова.

Рыгор Сяргеевіч з’яўляецца арганізатарам і ўдзельнікам шматлікіх пленэраў. А што значыць пленэр для мастака? Гэта магчымасць выступіць у ролі карэспандэнта, імкнучыся перадаць сваё актуальнае бачанне прадмета «тут і цяпер». У гэтым галоўнае адрозненне ад спосабу напісання карціны па памяці або з апорай на ўяўленне падчас працы над пейзажам у сваёй майстэрні. У эцюдзе, напісаным з натуры, адчуваюцца эмоцыі аўтара, якія авалодвалі ім у момант стварэння карціны.

Як казаў рускі мастацкі крытык і гісторык мастацтваў Уладзімір Стасаў, «...галоўная прыкмета сапраўднага таленту — гэта пастаяннае развіццё, пастаяннае самаўдасканаленне». Так і ў творчасці Рыгора Федзькова. Валодаючы высокім узроўнем педагагічнага майстэрства і талентам мастака, майстар дорыць сваім вучням і паслядоўнікам жаданне натхняць, тварыць і ствараць.

«Свет жывёл»

Дзе: Віцебск, вул. Перамогі 15

Калі: да 10 сакавіка

Колькі: ад 2 рублёў 

Сустракайце вялікую выставу-заапарк «Свет жывёл»

Кожнае трэцяе наведванне бясплатнае!

Наведвальнікі змогуць карміць жывёл, некаторых можна будзе гладзіць і браць на рукі. Прысмакі для гадаванцаў прадаюцца наведвальнікам на месцы. Кошт корму 2р. Прыносіць корм з сабой забаронена!

Шоў-праграма гурта K. A. V. A «Самы жаночы дзень» 

Дзе: Брэст, Брэсцкая абласная філармонія (вул. Арджанікідзэ, 14)

Калі: 7 сакавіка

Колькі: ад 50 рублёў 

Напярэдадні самага цудоўнага дня вясны музыканты гурта «K. A. V. A» падораць жанчынам вясновы букет з лепшых кавер-версій сучасных хітоў і легендарных кампазіцый.

На гэтым яркім і па-вясноваму цёплым вечары ў філармоніі кожная дзяўчына зможа адчуць сябе выдатнай і дзіўнай!

За столікамі вас чакаюць пачастункі, а вашы любімыя кампазіцыі ў выкананні гурта «K. A. V. A» створаць невымоўную атмасферу свята напярэдадні 8 Сакавіка.

  • Вядучы — Яўген Філіновіч.

Прэм’ера «Мартшоў»

Дзе: Брэст, Брэсцкі ООКЦ (вул. Камуністычная, 1)

Калі: 8 сакавіка

Колькі: ад 30 рублёў 

Вас чакае прэм’ера ўнікальнага шоў! Адбудуцца ўсяго 2 канцэрты. 

Артысты будуць не толькі выконваць свае лепшыя песні — яны апынуцца ў складаных і смешных сітуацыях, з якіх ім прыйдзецца выблытвацца прама на сцэне!

  • Вядучы шоў – Мікалай Каласей

«Царэўна-жаба»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 3 сакавіка

Колькі: ад 5 рублёў

У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве жыў-быў мудры цар. Загадаў ён сваім сынам нявест шукаць. Пусцілі браты Пётр ды Іван з лука кожны па страле: куды страла ўпадзе, там юнак каханку знойдзе. Страла малодшага брата ўпала ў балота да жабы-квакушкі.

Вось тут і пачаліся сапраўдныя цуды! А яшчэ — прыгоды і выпрабаванні. Усім давялося пазмагацца: цару-бацюшку — за будучыню сваіх сыноў і царства-дзяржавы, царэвічам і іх нявестам — за шчасце ды каханне.
Ну хто ж не ведае гэтую казку?

Следам за Іванам-царэвічам мы адправімся на пошукі Васілісы. Прабярэмся нязведанымі сцежкамі ў зачараваны цёмны лес, дзе жывуць нябачаныя звяры — і яны абавязкова прыйдуць на дапамогу нашаму герою! Наша казка — аб пошуку свайго шчасця і доўгай чарадзе выпрабаванняў на шляху да яго.

Але ж знайсці шчасце — гэта яшчэ не ўсё, трэба здолець яго зберагчы! А для гэтага прыйдзецца змагацца са сваімі страхамі, навучыцца рабіць выбар паміж дабром і злом, праўдай і хлуснёй, подзвігам і здрадай.

Канцэрт «Для вас, любімыя»

Дзе: Магілёў, Начны клуб Rosalie

Калі: 7 сакавіка

Колькі: ад 30 рублёў

Віталь Гардзей, Віталь Кудасаў і Сяргей Кабодзіка ў віншавальным канцэрце «Для вас, любімыя».


Прэв’ю: pixabay.com​​

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».