Вы тут

У Магілёўскай вобласці вялікую актыўнасць на выбарах праявіла моладзь


Пра гэта паведаміў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі па выніках правядзення Адзінага дня галасавання ў рэгіёне старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.


Сёлета ўпершыню права прагаласаваць мела болей чым 14 тысяч маладых жыхароў Магілёўшчыны, — паведаміў ён. — У якасці падарунка яны атрымалі на памяць кнігі з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Вельмі важна, каб кожны грамадзянін краіны ведаў не толькі пра свае правы, але і абавязкі.

Старшыня абласной выбарчай камісіі паведаміў, што выбары прайшлі ў спакойным рэжыме, ніякіх эксцэсаў не назіралася. Па папярэдніх дадзеных, сваім грамадзянскім правам прагаласаваць скарысталася 77,3% выбаршчыкаў, у іх ліку каля 10 тысяч расіян. Усяго ў рэгіёне працавала 693 участковыя выбарчыя камісіі. 28 тысяч жыхароў вобласці з ліку састарэлых, інвалідаў і тых, хто па аб’ектыўных прычынах не змог асабіста прыйсці на ўчастак для галасавання, прагаласавалі на доме.

— Высокі працэнт удзелу ў галасаванні сведчыць пра тое, што людзям не ўсё роўна, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы на ўзроўні прадстаўнічай улады, — рэзюмаваў выступоўца.

За ходам выбараў у Магілёўскай вобласці назіраў 5531 нацыянальны назіральнік, ад міжнароднай місіі СНД працавала 16 чалавек. Яны адзначылі, што выбары арганізаваныя на высокім ўзроўні, парушэнняў і скажэнняў не засведчана.

Яўген Алекса нагадаў, што на 1804 мандаты ў мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады ( 52 — у аблсавет, двойчы па 40 — у Магілёўскі і Бабруйскі гарсаветы, 608 — у райсаветы і 1064 — у сельсаветы) прэтэндавала 3602 чалавекі, а на 13 мандатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь —26 чалавек.

Тыя кандыдаты, якія адразу ж уключыліся ў работу і пайшлі ў працоўныя калектывы, з самога пачатку падагрэлі да сябе інтарэс, — заўважыў старшыня абласной выбарчай камісіі. — Яны агучылі свае ўстаноўкі, вектары дзейнасці і тым самым атрымалі дадатковыя балы на сваю карысць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.