Вы тут

Алена БАЛДОЎСКАЯ: Для моладзі гэтая кампанія вельмі актуальная і папулярная


Адказваючы на пытанні журналістаў, сакратар Цэнтрвыбаркама Алена Балдоўская адзначыла, што аб актыўнасці ўдзелу моладзі ў выбарчым працэсе дакладна можна будзе казаць па заканчэнні Адзінага дня галасавання.


«Мяркуючы па інфармацыі, якую нашы калегі даюць з месцаў, для моладзі гэтая кампанія вельмі актуальная і папулярная, — падкрэсліла яна. — Маладыя людзі ідуць на ўчасткі для галасавання, ім цікавая акцыя па ўручэнні Асноўнага Закона краіны. Выданне мае прывабны, прыгожы выгляд. Моладзь атрымлівае Канстытуцыю як на беларускай, так і на рускай мове».

Кажучы аб магчымасці наяўнасці дэструктыўных элементаў бягучага электральнага працэсу, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі паведаміла, што інфармацыі аб фактах парушэння грамадскага парадку або правакацыі на канкрэтным участку, у ЦВК на бягучы момант не паступала. «Участковыя выбарчыя камісіі зараджаны на арганізацыю працэсу галасавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона, — падкрэсліла Алена Балдоўская. — Арганізаваны дзяжурствы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, таму любыя правакацыі, калі яны будуць мець месца, будуць спыняцца для таго, каб працэс галасавання праходзіў дакладна, своечасова і ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства». 

Пры гэтым яна заўважыла, што члены ўчастковых камісій адчуваюць сябе дастаткова ўпэўнена. «Асноўная наша мэта — якасна, у адпаведнасці з законам, правесці галасаванне», — рэзюмавала Алена Балдоўская.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».