Ад таго, каго мы выберам у дэпутацкі корпус, залежыць будучыня нашай краіны і асабісты лёс кожнага беларуса. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае БелТА.
«Выбар дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — гэта, вядома, вельмі адказная справа, таму што за дэпутатам стаіць не проста пэўная колькасць яго выбаршчыкаў (гэта 60-70 тыс.), але і ў цэлым гэта дэпутат, які будзе распрацоўваць законы. За ім стаіць краіна, ад яго залежыць яе развіццё, ён будзе адстойваць яе інтарэсы на міжнароднай арэне. Таксама гэта работа з выбаршчыкамі, улік іх меркаванняў, пажаданняў, аказанне дапамогі ў развіцці рэгіёну. Калі гаварыць шчыра, то ад таго, каго мы выберам сёння ў дэпутацкі корпус, залежыць будучыня нашай краіны і асабісты лёс кожнага беларуса», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Ён адзначыў, што да выбару трэба падысці адказна. «Варта выбраць тых, хто сапраўды з’яўляецца патрыётам Беларусі, хто гэта на справе даказаў, хто прафесіянал сваёй справы. У гэтым няпроста разабрацца, вядома, таму што на сённяшні дзень шмат рознай інфармацыі, розныя фэйкі ідуць супраць кандыдатаў у дэпутаты. Таму трэба ўважліва падумаць, прафільтраваць гэтую інфармацыю і прыняць правільнае рашэнне. Бо наш лёс сёння ў нашых руках», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Уладзімір Андрэйчанка рэалізаваў сёння сваё канстытуцыйнае права і аддаў голас на ўчастку для галасавання нумар 482 у Мінску. Ён праінфармаваў, што зрабіў гэта датэрмінова, бо заўтра плануе з’ездзіць у акругу. «Хачу там пабыць, сустрэцца з людзьмі, таму што я на сённяшні дзень яшчэ дэпутат Палаты прадстаўнікоў, у мяне ёсць выбаршчыкі», — дадаў спікер.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.