Вы тут

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі: з 200 зваротаў грамадзян — скаргаў адзінкі


За тры дні датэрміновага галасавання на гарачую лінію і чат-бот Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі паступіла амаль 200 зваротаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Абсалютная большасць з іх — пытанні кансультатыўнага характару: як знайсці ўчастак, як прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, дзе азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў. «Што тычыцца скаргаў або заўваг па арганізацыі выбарчага працэсу, то такіх літаральна адзінкі. Пры гэтым усе яны аператыўна ліквідаваны. Напрыклад, у чат-бот нашага Telegram-канала “Вядзецца назіранне” прыйшло некалькі паведамленняў пра тое, што ўпершыню маладым людзям, якія галасавалі, не дасталося падарункавае выданне Канстытуцыі. Як высветлілі нашы назіральнікі на месцах, такія сітуацыі сапраўды былі. Дзесьці ў спешцы забыліся ўручыць падарунак. Камісіі аператыўна звязваюцца з маладымі людзьмі і ўручаюць падарункавае выданне».

Яшчэ ў адным выпадку чалавек паскардзіўся, што выбарчы ўчастак размешчаны ў маленькім памяшканні. Як растлумачылі назіральнікі ў гэтым выпадку, невялікі кабінет выкарыстоўваецца толькі ў дні датэрміновага галасавання. У асноўны ж дзень, 25 лютага, калі чакаецца найбольшы наплыў выбаршчыкаў, будзе абсталявана больш прасторнае памяшканне са звыклым для жыхароў буфетам і культурнай праграмай.

«Былі і неабгрунтаваныя скаргі, — падкрэслілі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі. — На адным з выбарчых участкаў сталіцы камісія не дазволіла прагаласаваць дзяўчыне. Прычына простая — яна прыехала ў госці да сяброўкі з іншага горада і вырашыла за кампанію схадзіць на выбары. Але прагаласаваць у такім выпадку не па месцы рэгістрацыі чалавек не мае права. І яшчэ адзін выбаршчык паскардзіўся, што яму не далі прагаласаваць. На ўчастак ён прыйшоў без дакумента, які пацвярджае асобу. Ён быў упэўнены, што яго і так усе ведаюць у пасёлку, у якім ён пражыў усё жыццё. Але, натуральна, камісія патлумачыла, што без дакумента прагаласаваць нельга».

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі працягвае акумуляваць інфармацыю ад назіральнікаў з усіх рэгіёнаў аб ходзе галасавання. Таксама працягвае працаваць і гарачая лінія цэнтра. Звярнуцца можа кожны выбаршчык па тэлефоне 8 (017) 215 21 83 (у дні датэрміновага галасавання з 12.00 да 19.00, 25 лютага — з 8.00 да 20.00). Таксама прымаюцца звароты ў чат-бот Telegram-канала «Вядзецца назіранне».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».