Вы тут

Мытны кантроль на аснове сістэмы кіравання рызыкамі абмеркавалі эксперты краін ЕАЭС


У Мінску эксперты рабочай групы пры Аб’яднанай Калегіі мытных службаў дзяржаў ЕАЭС абмеркавалі практычныя пытанні правядзення мытнага кантролю на падставе сістэмы кіравання рызыкамі, паведамляе БелТА.


Фота ДТК

Удзельнікі пасяджэння заслухалі даклады па мытным дэклараванні і мытным кантролі мытнага кошту асобных відаў тавараў, аб выніках праверак дакументаў і звестак пасля выпуску тавараў. У ходзе пасяджэнняў адзначаны пазіцыі бакоў адносна правядзення мытнага кантролю кошту пры электронным гандлі, а таксама перагледжаны пералік катэгорый тавараў, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца кантроль ўзроўню мытнага кошту.

Мытнікі з краін Саюза прадметна разгледзелі шэраг пытанняў, супаставілі прымяненне сістэмы кіравання рызыкамі ў кожнай краіне, ацанілі рэзультатыўнасць прымянення профіляў рызыкі і выпрацавалі ўніфікаваныя падыходы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».