Вы тут

Намеснік старшыні ЦВК Расіі: Адзіны дзень галасавання зручны як для кандыдатаў, так і для выбаршчыкаў


Намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Мікалай Булаеў, які правёў сустрэчу са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігарам Карпенкам, выказаў меркаванне, што Адзіны дзень галасавання зручны як для кандыдатаў, так і для выбаршчыкаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

«У Расіі Адзіны дзень галасавання праводзіцца досыць даўно. Ён зручны з пункту гледжання арганізацыі, а таксама зручны як для кандыдатаў, так і для выбаршчыкаў. Я не вялікі аматар даваць парады сваім калегам, прыязджаючы да іх на выбары. На мой погляд, кожная краіна мае права працаваць у рамках стандартаў тых тэхналогій, якія маюць традыцыю або запатрабаваныя часам. Са свайго досведу скажу, што Адзіны дзень галасавання — гэта зручна», — сказаў Мікалай Булаеў.

На думку намесніка старшыні ЦВК Расіі, грамадзянам трэба прымаць рашэнне ўзважана і свядома. «Выправіць памылку на выбарах бывае вельмі складана. Таму трэба ўсё ўзважыць, абдумаць і зрабіць выбар», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».