Вы тут

У Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход з нагоды Дня абаронцаў Айчыны


Як падкрэсліў падчас свайго выступлення дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, ваенная арганізацыя краіны сёння з’яўляецца надзейнай апорай беларускай дзяржаўнасці, школай мужнасці і патрыятызму. «Перш за ўсё, маладых людзей, тых юнакоў і дзяўчат, якія выбралі самую важную і патрэбную прафесію — Радзіму абараняць», — адзначыў ён і звярнуў увагу на тое, што за перыяд незалежнасці ў Беларусі створаны кампактныя, высокамабільныя структуры, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі і з’яўляюцца гарантам суверэнітэту і незалежнасці.


Па словах дзяржсакратара, ядром ваеннай арганізацыі дзяржавы з’яўляюцца Узброеныя Сілы. «Сёння беларуская армія мае на ўзбраенні самыя сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, — дадаў Аляксандр Вальфовіч. — А галоўнае, у ёй служаць прафесіяналы і патрыёты нашай краіны, здольныя абараніць наш народ ад сучасных выклікаў і пагроз, супрацьстаяць сучасным гібрыдным войнам».

Міністр абароны Віктар Хрэнін нагадаў, што, прайшоўшы праз горан сусветных войнаў і выстаяўшы ў іх, беларускі народ на генетычным узроўні набыў непрыманне любой узброенай агрэсіі. «Памятаючы тыя пакуты, на якія выраклі беларускі народ нямецка-фашысцкія захопнікі і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мы, спадчыннікі пераможцаў, не дапусцім таго, каб на беларускую зямлю ізноў ступіла нага акупанта, — акцэнтаваў увагу кіраўнік абароннага ведамства. — Беларуская армія поўная рашучасці абараніць беларускі народ усёй сваёй сілай, у аснове якой не толькі сіла зброі, а перш за ўсё — сіла духу, згуртаванасць шэрагаў, адданасць Айчыне і абавязку. Гісторыя памятае — беларусы ўмеюць абараняць сваю зямлю. Мы заўсёды былі і заўсёды будзем мацнейшымі за любыя выклікі!»

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.