Вы тут

Шымановіч і Сарасуа выйшлі ў 1/2 фіналу турніру WTA-125 у Мексіцы


Беларуска Ірына Шымановіч і мексіканка Рэната Сарасуа прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру WTA-125 у мексіканскім Пуэрта-Вальярта з прызавым фондам $115 тыс., паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У чвэрцьфінале яны перамаглі ў дзвюх партыях расійскіх тэнісістак Ірыну Храмачову і Яну Сізікаву — 6:4, 6:4. У паўфінальным матчы Шымановіч і Сарасуа сустрэнуцца з французска-чэшскім тандэмам Эліксан Лечэмія / Ганна Шышкова. У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Ірына Шымановіч прайграла ў двух сэтах амерыканцы Хейлі Баптыст — 0:6, 1:6.

На турніры WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $3,2 млн беларуска Аляксандра Сасновіч і нямецкая тэнісістка Лаўра Зігемунд не змаглі прабіцца ў фінал парнага разраду, уступіўшы аўстралійска-амерыканскаму дуэту Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінес — 3:6, 2:6.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».