Вы тут

Вялікі тэатр падрыхтаваў для гледачоў прэм’еру


На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета 1 і 24 сакавіка гледачоў чакае прэм’ера. Там прадставіць сваю ўнікальную сольную праграму «Чырвоны попел» заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава. Рэдкія творы — два вакальныя цыклы — «Чырвоны попел» Каміля Сэн-Санса і «Пілігрымы» Лявона Гурвіча — прагучаць у Камернай зале імя Александроўскай.

 


Фота з сайта bolshoіbelarus.by

Дзесяць песень для голасу і фартэпіяна, якія складаюць цыкл «Чырвоны попел» — твор мала знаёмы нават спакушанай публіцы. І вельмі цікава будзе пачуць яго ў выкананні Аксаны Волкавай, уладальніцы аднаго з найпрыгажэйшых галасоў. Варта адзначыць, што артыстка ўжо звярталася да творчасці французскага кампазітара Сэн-Санса, калі выбрала яго шэдэўр — оперу «Самсон і Даліла» для свайго рэжысёрскага дэбюту на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. І зараз оперная спявачка вырашыла па- знаёміць гледача з камернай музыкай Сэн-Санса. Гэтыя творы публіка пачуе ў першым аддзяленні.

У другой частцы сольнага канцэрта опернай дзівы наведвальнікі змогуць пачуць музыку Лявона Гурвіча. Кампазітар — сябар дзяцінства артысткі. Не дзіўна, што многія свае сачыненні беларускі творца, які жыве ў Гамбургу, прысвячае таленавітай спявачцы. І на гэты раз у выкананні Аксаны Волкавай публіка пачуе сем кампазіцый для меца- сапрана і фартэпіяна на вершы рускіх паэтаў Іосіфа Бродскага, Барыса Пастэрнака, Восіпа Мандэльштама, Аляксандра Блока і Марыны Цвятаевай. Як адзначаюць на сайце тэатра, прыхільнікі творчасці артысткі могуць згадаць, што раней яна ўжо прадстаўляла канцэрт ра- мансаў Лявона Гурвіча на малой сцэне Вялікага тэатра Беларусі. І тады крытыкі адзначалі: «Волкава з упэўненасцю справілася з творамі, якія Лявон напісаў выключна для яе цёмнага шчыльнага голасу. Змрочныя музычныя выразы з невялікімі светлымі момантамі выкліка- лі асабліва моцныя эмоцыі, у тым ліку і ў самой спявачкі. І гэтыя перажыванні дадалі выкананню яшчэ больш чуласці і даставернасці...»

А цяпер артыстка рыхтуе для сваёй аўдыторыі новую вытанчаную праграму, якая, упэўнена, таксама пакіне прыемны эмацыянальны прысмак. Дарэчы, за раялем Аксане Волкавай будзе акампаніраваць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шчарбакова. Завітайце ў Вялікі тэатр 1 ці 24 сакавіка, каб асабіста пераканацца, чаго вартая праграма «Чырвоны попел», у якой аб’ядналіся талент і натхненне сапраўдных творцаў.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Сустрэць вясну з музыкай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».