Вы тут

У Палацы Незалежнасці пабывалі працаўнікі холдынгаў-юбіляраў


У дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл падарунак атрымалі і супрацоўнікі ААТ «Інтэграл» і ААТ «АГАТ-сістэмы». Падарунак для іх стаў асаблівым. ААТ «Інтэграл» у снежні 2023 года адзначыла 60-годдзе са дня заснавання. Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2024 адкрытаму прадпрыемству за значны ўклад у развіццё мікраэлектронікі, умацаванне прамысловага патэнцыялу краіны аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ААТ «Агат-сістэмы» 26 лютага адзначыць 55-годдзе. 


Для супрацоўнікаў прадпрыемстваў гэта самы незвычайны падарунак у жыцці — экскурсія ў Палац Незалежнасці. Для самога Палаца мерапрыемства традыцыйнае, а для яго гасцей — незабыўнае. Стартавала экскурсія ў бадай ці не самым знакамітым памяшканні краіны — зале ўрачыстых цырымоній. Яна сустракала самых моцных палітыкаў, знакамітых спартсменаў і артыстаў, найлепшых людзей краіны. Таму госці захапляюцца не толькі дзівосным ўбраннем, але і атмасферай, якая тут пануе. Пышныя люстры, эксклюзіўная мэбля, карціны, мазаіка з паркету і мноства выдатных дэталяў ствараюць асаблівую атмасферу ў кожнай зале. Эмоцый дадае і тое, што амаль ўсё ў Палацы Незалежнасці створана беларусамі з беларускага. 

«Тут прымаюцца лёсавызначальныя рашэнні і на міжнародным узроўні, і ва ўнутранай палітыцы. Тут працуюць самыя лепшыя людзі і розумы. Грандыёзны будынак. Асабліва ўразіла, што гэта ўсё зроблена рукамі нашых спецыялістаў у найкарацейшыя тэрміны. Такі вялізны будынак! Дачу пабудаваць — і то займае шмат гадоў. А гэта сімвал Беларусі, рэспублікі, яе аблічча. Сюды з’язджаюцца дэлегацыі з усяго свету. Яны ў захапленні. Мы можам толькі ганарыцца такім будынкам, які сімвалізуе нашу незалежнасць», — падзяліўся сваімі ўражаннямі начальнік аддзела ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» Вадзім Раманаў.

Усяго ў палацы 20 асноўных залаў, дзе праходзяць найважнейшыя мерапрыемствы. І іх атмасфера таксама ўражвае гасцей. Сапраўды, калі яшчэ давядзецца пабываць у залах, дзе прымаюцца найважнейшыя для жыцця краіны рашэнні, убачыць на свае вочы, у якой абстаноўцы працуе Прэзідэнт. Нязменна вылучаецца зялёная зала, якая ў 2015 годзе прыняла перагаворы нармаднскай чацвёркі. Зрабіць фота ў інтэр’ера’х, якія ведае ўвесь свет — абавязковы пункт для гасцей Палаца. Таксама лічыцца, што, калі ў сценах Палаца Незалежнасці загадаць жаданне, а лепей — паставіць мэту, то ўсё абавязкова здзейсніцца. Калі, зразумела, не забываць плённа працаваць. 

«У першую чаргу хацелася б выказаць вялікую падзяку за прадастаўленне нам такога гонару наведаць Палац Незалежнасці. З першых хвілін тут мы адчуваем моц і веліч беларускага народа. Тут мы бачым праяву таленту нашых людзей. Уражвае маштаб, бо столі 18 метраў убачыш не кожны дзень. Запрашэнне ў Палац Незалежнасці моцна матывуе эфектыўна працаваць і развівацца на сваім прадпрыемстве ў прыватнасці і ў цэлым у краіне», — адзначыў Артур Гаранін, інжынер-электронік ААТ «Інтэграл» 

Захопленыя погляды наведвальнікаў гавораць аб тым, што Палац Незалежнасці іх уразіў. І не дзіўна, бо гэта сімвал беларускай дзяржаўнасці, дзе госці ў тым ліку адчулі дачыненне да гістарычных падзей, якія тут праходзілі. У інтэр’ерах Палаца Незалежнасці кожны госць знайшоў самае адметнае для сябе — цікавыя рэчы, дэкор і, канешне, шматлікія гісторыі. Па словах экскурсантаў, рэальнасць пераўзышла ўсе чаканні. І няхай кожны вынес з гэтай экскурсіі нешта сваё, у адной думцы сышліся ўсе — Палац Незалежнасці трэба наведаць кожнаму. І самае прыемнае, што гэта абсалютна рэальна. Бо галоўны будынак краіны створаны беларусамі для беларусаў. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Загаловак у газеце: У Палацы Незалежнасці зноў госці

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.