Вы тут

У Магілёве назвалі імёны пераможцаў конкурсу «Чалавек года Магілёўшчыны»


Гэта адбылося падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў работы сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за мінулы год. Наогул віншаванняў і падарункаў было шмат. У Палацы вобласці сабраліся кіраўнікі раёнаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх калектываў, дэпутаты — усе тыя, дзякуючы працоўным намаганням якіх адбыўся рост эканомікі Магілёўскага рэгіёна. Са словамі падзякі да прысутных звярнуўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.


— Традыцыйна мы падводзім вынікі работы за мінулы год, ацэньваем уклад кожнага раёна ў сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці, — адзначыў ён. — Адказныя адносіны да справы, безумоўныя выкананне пастаўленых задач, мэтанакіраванасць, дысцыпліна, — гэта тыя пастулаты, без якіх немагчыма дасягнуць важкага паступальнага руху. На працягу ўсяго мінулага года ў рэальным сектары эканомікі рэгіёну назіраўся паступальны пераход ад аднаўлення да ўстойлівага росту. Павялічаны аб’ёмы вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, мантажных і падрадных работ, тавараабароту і даходаў насельніцтва. Вобласць спрацавала з чыстым прыбыткам — 586 мільёнаў рублёў, рост валавога рэгіянальнага прадукту склаў 101,6%. Значна знізілася колькасць стратных прадпрыемстваў. Захавана стабільная і кіруемая сітуацыя на рынку працы. Рост сярэднямесячнай намінальнай зарплаты склаў 119,2%, пры індэксе спажывецкіх коштаў 105,5%.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што без укладу кожнага раёна ў сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці гэты рост быў бы немагчымы. Высокіх вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дасягнулі Касцюковіцкі, Крычаўскі, Асіповіцкі, Кіраўскі, Бабруйскі, Глускі раёны і горад Магілёў. Пераможцы спаборніцтва па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод гарадоў і раёнаў атрымалі адпаведныя дыпломы і грашовыя сумы на далейшае развіццё. 

Зал апладзіраваў і ў гонар лепшых працаўнікоў, якія атрымалі за сваю дзейнасць дзяржузнагароды, Ганаровыя граматы і Падзякі. Медалямі «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Світанак імя К. Арлоўскага» Мікалай Дрозд і іншыя. 

Віншавальныя словы гучалі ў адрас пераможцаў конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Сярод іх ляснічы II класа Хадасоўскага лясніцтва Горацкага лясгаса Алег Пуціла, машыніст экскаватара 6-га разраду «Бялыніцкай перасовачнай механізаванай калоны № 241» Руслан Шакураў, дырэктар Магілёўскага медыцынскага каледжа Уладзімір Рыжкоў, дырэктар Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяна Ваеводзіна, кіраўнік нацыянальнай зборнай Беларусі Вадзім Бокач, старшыня Магілёўскага гарсавета і абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Максім Гурын і іншыя.

Для прысутных была арганізаваная выстава з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава і адбыўся святочны канцэрт.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Галіны ГАЎРЫЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.