Вы тут

Галоўчанка: Ад будучых дэпутатаў чакаю актыўнай, энергічнай, прафесійнай працы


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння прагаласаваў датэрмінова на ўчастку № 516 у Цэнтральным раёне сталіцы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўнік урада падзяліўся з журналістамі чаканнямі ад новага складу дэпутатаў. «Чакаю актыўнай, энергічнай і прафесійнай працы. З прыняццем новай рэдакцыі Канстытуцыі роля парламента ў заканатворчасці і нарматыўным рэгуляванні сур’ёзна ўзмацнілася. Урад штотыдзень уносіць у парламент па некалькі законаў, новых змен у законы і нам вельмі патрэбна своеасаблівая экспертыза. Таму што акты, якія мы уносім, закранаюць самыя розныя сферы дзейнасці і жыцця нашага грамадства. Вельмі важна, каб яны былі вывераныя, каб мы не дапусцілі памылак, не прапусцілі нюансы. І ў гэтым парламентарыі вельмі дапамагаюць. Асабліва ў ходзе адпрацоўкі актаў у профільных камісіях», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, дэпутаты прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны. «Гэта дапамагае ўлічваць многія асаблівасці пры падрыхтоўцы тых ці іншых законаў, нарматыўных актаў, каб яны былі збалансаванымі, улічвалі інтарэсы ўсіх слаёў грамадства і рэгіёнаў. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

«Законатворчая работа — адзін бок дзейнасці дэпутатаў. Не менш важна забяспечыць зваротную сувязь з выбаршчыкамі і дапамагаць ім у вырашэнні пытанняў, якія хвалююць людзей на месцах. Ёсць розныя каналы, па якіх праблемы людзей даводзяцца да органаў улады. У тым ліку і праз дэпутатаў. Акрамя прафесіяналізму важна ўдумліва працаваць над законапраектамі і да канца даводзіць пытанні, якія ўзнікаюць на месцах. Паўнамоцтваў у дэпутатаў дастаткова. І магчымасцей таксама. Уся справа ў настойлівасці і мэтанакіраванасці. У такім тандэме ўрад разлічвае працаваць з новым выбраным складам нашага парламента», — паведаміў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр таксама расказаў, што яму дапамагло вызначыцца з дастойным кандыдатам. «Калі па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета мне асабіста толькі адзін кандыдат знаёмы, то наконт кандыдата ў Палату прадстаўнікоў прыйшлося задумацца. Я загадзя рыхтаваўся і папрасіў матэрыялы аб гэтых кандыдатах. Але задумаўся ў сувязі з тым, што я гэтых людзей ведаю асабіста, і яны ўсе дастойныя працаваць у парламенце, — адзначыў ён. — Выбар зрабіў на карысць кандыдата, з якім найбольш добра знаёмы. Лічу, што ён узмоцніць парламент у сілу свайго вопыту работы і асобасных якасцей».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.