Вы тут

У Мінску затрыманы 13 кур’ераў службы дастаўкі, якія маюць дачыненне да тэлефонных афёр


Сталічныя аператыўнікі за два тыдні затрымалі 13 кур’ераў службы дастаўкі, якія былі датычныя да тэлефонных афёр «Ала, мама!». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фігуранты атрымлівалі замовы праз дадатак, прымалі ў пажылых мінчан пакеты з буйнымі сумамі і перавозілі на іншыя адрасы. Трое кур’ераў былі затрыманы з доказамі злачынства, астатнія паспелі перадаць пасрэднікам зламыснікаў у эквіваленце больш як $130 тыс. у розных валютах.

МУС настойліва рэкамендуе кур’ерам службаў дастаўкі звяртаць увагу на знешні выгляд рэчаў, якія перавозяцца, і эмацыйны стан асоб, асабліва пажылых, якія аддаюць пасылкі. Часцей за ўсё тэлефонныя аферысты просяць разам з грашыма перадаць ручнікі, прасціны ці прадметы гігіены, а самі ахвяры злачынстваў выглядаюць спалоханымі ці заплаканымі. Пры ўзнікненні падазрэння неабходна заставацца на месцы і звярнуцца ў міліцыю.

Таксама міліцэйскае ведамства нагадвае, што кур’еры тэлефонных аферыстаў нясуць крымінальную адказнасць нароўні з арганізатарамі злачынстваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.