Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Вы робіце ўсё для таго, каб захаваць краіну, мірнае неба над ёй


У свята абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з галоўнымі героямі гэтага дня. Галоўнакамандуючы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму саставу. 


«Мы ўсе тут прысутныя людзі свае, таму буду з вамі абсалютна шчырым. Вы робіце ўсё для таго, каб захаваць краіну, чыстае неба над ёй. Сёння 23 лютага мы ўзнагароджваем сапраўдных абаронцаў Айчыны. За баявыя заслугі ў мірны час. І мірным для нас яно застаецца таму, што нашы воіны стаяць на шляху рэальнага ворага як перашкода. Стаяць непераадольнай сцяной, своечасова выяўляючы і затрымліваючы дыверсантаў, праводзячы размініраванне выбуховых прыстасаванняў. У нас спакой і цішыня, таму што нашы хлопцы ўкараняюцца ў тэрарыстычныя групы з рызыкай для свайго жыцця, перакрываюць каналы паставак у краіну смяротнай зброі і боепрыпасаў, спыняюць шпіёнскую дзейнасць замежных спецслужбаў», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наш народ спіць спакойна таму, што ў баявых аперацыях, часам з рызыкай для жыцця, удзельнічаюць і афіцэры, і генералы. Найлепшыя з іх удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод і вышэйшых воінскіх званняў. «Дзякуй, паважаныя сябры, за службу! За тое, што гібрыдныя атакі на Беларусь не перараслі ў поўнамаштабную гарачую бойню. Дзякуй усім, хто плячом да пляча стаіць побач з вамі, аберагаючы мір і спакой на роднай зямлі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Звяртаюся да кожнага, хто абраў высакародную прафесію — Радзіму абараняць. Да ўсіх, хто ўжо зараз марыць калі-небудзь апрануць ваенны мундзір і з гонарам служыць сваёй краіне, свайму народу. На нашы плечы ўскладзена найвышэйшая адказнасць за будучыню Беларусі. І гаворка не толькі пра гатоўнасць устаць на яе абарону са зброяй у руках, не дапусціць уцягвання краіны ў канфлікт».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння як ніколі важны ўдзел ваенных і ў выхаванні падрастаючага пакалення. «Вы жывы прыклад гэтаму пакаленню, — адзначыў ён. — Хто, калі не вы, павінен стаць прыкладам выключнай адданасці Айчыне? Хто, калі не вы, можа быць прыкладам мужнасці і доблесці? Прыкладам, які выхоўвае без слоў».

Прэзідэнт заўважыў, што як бы ні развіваліся сучасны тэхналагічны накірунак і сучасныя тэхналогіі, як бы ні ўдасканальваліся сродкі вядзення бою, без стойкасці і моцы духу воіна няма і не можа быць перамог. «Зноў, як заўсёды ў цэнтры ўвагі — чалавек», — заўважыў ён.

«Паважаныя сябры, усіх вас і тых, хто нас сёння пачуе, віншую з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл! Дзякую за ратную працу, мужнасць і самаахвярнасць. Шчасця вам, вашым родным і блізкім, здароўя і поспехаў у службе на карысць нашай Радзімы», — пажадаў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сёння віншуюць усіх, хто носіць пагоны. Гэта азначае, што гэта не толькі мужчынскае свята. «Яно ўжо стала ўсенародным — мужчынскім, жаночым святам, бо вельмі шмат нашых добрых доблесных жанчын носяць сёння пагоны ваеннслужачых. Таму яшчэ раз з гэтым усенародным светлым святам хачу вас павіншаваць», — сказаў ён. 

У тэму 

Усе задачы будуць выкананы

У размове з журналістамі героі дня крыху расказалі пра сваю няпростую, але вельмі важную службу. Палкоўніку Уладзіміру Беламу было прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра. «Кіраўнік дзяржавы паставіў перед намі вельмі дакладныя і зразумелыя задачы. Усе задачы рэальныя, і мы гатовы выканаць іх без выключэння,» — запэўніў ён. Уладзімір Белы — камандуючы войскамі заходняга аператыўнага камандавання. Ён падкрэсліў, што яго калектыў адчувае ўсю складанасць абстаноўкі на заходняй граніцы. Але, як запэўніў генерал-маёр, усе часці баяздольныя, гатовыя выканаць пастаўленыя задачы. «Гэта добра ведае кожны, хто знаходзіцца па тым боку граніцы. Нашы вайскоўцы, калі выбіралі сваю прафесію, ні разу не памыліліся ў гэтым. Калі выбіраеш справу вайскоўца, ты павінен быць гатовы ахвяраваць сваім жыццём у абарону сваёй Айчыны. Таму задачы будуць выкананы, і, я ўпэўнены, мір будзе захаваны», — сказаў ён. 

Званне генерал-маёра прысвоена і палкоўніку Валерыю Равенку, які ўзначальвае Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва. На чарговае званне ён адрэагаваў класічным выразам: «Які салдат не марыць стаць генералам?». Па яго словах, прысваенне звання — гэта паказчык эфектыўнасці работы. «Калі кіраўнік дзяржавы адзначае чарговым воінскім званнем, значыць, работа выканана добра. Мы заўсёды памятаем словы Прэзідэнта аб тым, што калі кожны чалавек будзе займацца сваімі справамі на сваім месцы, выконваць свае задачы, то і праблем не будзе», — сказаў Валерый Равенка. Ён расказаў, што сама сутнасць Дэпартамента, які ён узначальвае — міжнароднае супрацоўніцтва, прасоўванне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, пошук партнёраў і саюзнікаў, чым мы сёння і займаемся. Гэта таксама і пошук кампрамісаў з заходнімі дзяржавамі, пошук кантактаў з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў для таго, каб зменшыць напружанасць вакол нашай дзяржавы. «Гэта вельмі сур’ёзная работа, і расслабляцца ні ў якім разе нельга. Я не скажу, што сюрпрызы з іх боку ёсць — мы ўсё гэта прадугледжваем, прадбачым і спрабуем зрабіць наш рэгіён больш бяспечным. Будучыня пакажа, як гэта атрымаецца. На сёння, мяркуючы па тым, што кіраўнік дзяржавы адзначыў шмат афіцэраў дзяржаўнымі ўзнагародамі, воінскімі званнямі, можна сказаць, што мы рухаемся ў патрэбным кірунку», — падсумаваў генерал-маёр. 

Таксама званне генерал-маёра прысвоена Сяргею Лагадзюку. Пагоны генерал-маёра міліцыі Прэзідэнт уручыў Андрэю Паршыну. Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў палкоўнікаў юстыцыі Сяргея Гамко і Аляксандра Сяменіка, генерал-маёра Аляксандра Невяроўскага і палкоўніка Віталя Фядзючка.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.