Вы тут

Карпенка: Узаемадзеянне ЦВК СНД дазваляе развіваць нацыянальныя выбарчыя сістэмы з улікам сучасных рэалій


Узаемадзеянне ЦВК краін СНД дазваляе развіваць нацыянальныя выбарчыя сістэмы з улікам сучасных рэалій, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка падчас сустрэчы са старшынёй ЦВК Узбекістана Зайнідзінам Нізамхаджаевым, перадае БелТА.


«Мяне радуе, што мы сёння сустракаемся ў Мінску. Асабліва радуе, што пачала паўнацэнна працаваць Кансультатыўная рада кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў — удзельніц СНД. Нам вельмі важна гэта ўзаемадзеянне, зносіны для таго, каб далей рухаць нашы выбарчыя сістэмы, каб яны развіваліся з улікам грамадска-палітычных рэалій унутры краіны і на знешнім контуры», — адзначыў Ігар Карпенка.

Як чакаецца, 24 лютага ЦВК Беларусі і Узбекістана падпішуць пратакол аб супрацоўніцтве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі