Вы тут

ЦВК: Інфармацыі пра нейкія абуральныя парушэнні падчас датэрміновага галасавання не паступала


Інфармацыі пра нейкія абуральныя парушэнні падчас датэрміновага галасавання ў Цэнтральную выбарчую камісію не паступала, заявіла журналістам начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай працы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Грыгаровіч, перадае БелТА.


«За тры дні датэрміновага галасавання ўжо рэалізавалі сваё права на ўдзел у выбарах больш за 24% выбаршчыкаў, уключаных у спісы. Найбольш актыўна зараз галасуюць у Гомельскай вобласці. Там ужо атрымалі бюлетэні для галасавання 30% выбаршчыкаў, уключаных у спісы», — расказала Алена Грыгаровіч. .

«Інфармацыі аб нейкіх абуральных парушэннях у нас няма, — дапоўніла прадстаўнік ЦВК. — У Цэнтральнай выбарчай камісіі працуе call-цэнтр і ў перыяд датэрміновага галасавання штодня паступае больш за сотню званкоў ад грамадзян. Але грамадзяне ў асноўным цікавяцца, дзе знаходзіцца ўчастак для галасавання, у які час праходзіць галасаванне, дзе яшчэ праходзяць сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта значыць, гэтыя звароты носяць інфарматыўна-тлумачальны характар. Інфармацыі аб парушэннях не паступае».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».