Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Ніводнае свята ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь не абыходзіцца без удзелу ваенных музыкантаў. І сёння, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, аркестр ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры пад кіраўніцтвам капітана Ільі Купрэева будзе радаваць ваеннаслужачых чароўнымі гукамі музыкі. Па выніках 2023 года калектыў стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, і гэта — заслужаная ацэнка за значныя дасягненні ў патрыятычным выхаванні моладзі, актыўны ўдзел у грамадска-палітычных і культурных мерапрыемствах.

Гэтае свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш ярка найлепшыя рысы нашага народа — мужнасць, стойкасць і гераізм — праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы сталі старыя і малыя. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — асаблівыя словы ўдзячнасці нашым дарагім ветэранам.

Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых пунктах планеты.

Перакананы, што нашы Узброеныя Сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння прыдае справе абароны Айчыны сапраўды ўсенародны характар.

Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».