Вы тут

У Кітаі прадоўжана «аранжавая» трывога ў сувязі з халодным фронтам


Нацыянальны метэаралагічны цэнтр (НМЦ) КНР аб’явіў трывогу «аранжавага» ўзроўню ў сувязі з пахаладаннем, прагназуючы зніжэнне тэмпературы паветра ў большасці рэгіёнаў на поўдні краіны, перадае «Сіньхуа».


«Аранжавы» ўзровень трывогі, найвышэйшыдля халодных хваляў, устаноўлены да пятніцы. Паводле дадзеных цэнтра, у большасці рэгіёнаў на поўдні Кітая тэмпература апусціцца на 6-12 градусаў. Месцамі ў правінцыі Гуйчжоу і Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне можа пахаладаць больш як на 20 градусаў.

У НМЦ рэкамендавалі мясцовым органам улады падрыхтавацца да прыняцця мер супраць халоднага надвор’я і паклапаціцца аб абароне сельскагаспадарчых культур, жывёлагадоўлі і прадуктаў воднай здабычы для мінімізацыі страт з-за марознай тэмпературы. Цэнтр таксама аб’явіў папярэджанне аб моцным ветры, моцным канвектыўным надвор’і, завеях і нізкіх тэмпературах.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.